Кантактная група па ўрэгуляванні крызісу ва Украіне сустракаецца ў панядзелак у Мінску. У сустрэчы возьмуць удзел прадстаўнік АБСЕ, былы прэзідэнт Украіны Леанід Кучма, пасол Расіі ў Кіеве Міхаіл Зурабаў.
Таксама чакаецца, што на сустрэчу прыедуць прадстаўнікі самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі.
Расійскія ўлады раней настойвалі на прамых перамовах аб урэгуляванні крызісу паміж украінскімі ўладамі і прарасійскімі сепаратыстамі.
Пры гэтым Расія адмаўляе абвінавачванні ўкраінскага боку ў тым, што яе ўзброеныя сілы незаконна перасеклі мяжу і ваююць на баку сепаратыстаў на паўднёвым усходзе Украіны.
Каментары