Улада

«Белгазета»: няма газэтаў — няма праблемы

Неўключэньне ў падпісны каталёг шаснаццаці незалежных газэтаў і выгнаньне іх з «Саюздруку» — адна з найважнейшых падзеяў лістапада-сьнежня. Дзяржаўная прэса пра яе, зразумела, ні словам не абмовілася. Зьвернем ўвагу, што сытуацыю цалкам замаўчала і «Белгазета». Чаму? — запыталіся мы.

Намесьнік галоўнага рэдактара Канстанцін Міхееў адмовіўся камэнтаваць, спаслаўшыся, што паўтара месяца хварэў. Ягоны калега Віктар Марціновіч патлумачыў, што ня мае паўнамоцтваў камэнтаваць рэдакцыйную палітыку, параіўшы зьвярнуцца да галоўнага рэдактара. Ігар Высоцкі, галоўны рэдактар: «Усё гэта хлусьня. Мы пісалі пра татальную зачыстку інфармацыйнай прасторы некалькі тыдняў таму. Ня памятаю, хто з журналістаў пісаў». Мы шукалі: тры нумары таму знайшліся гутаркі з Паўлам Якубовічам і Рамуальдам Уланам пра агульныя праблемы з свабодай прэсы, пра ўсё харошае. Без інфармацыі, аднак.

Гэта ня першы выпадак, калі «Белгазета» абыходзіць вострыя тэмы. Былая супрацоўніца «Белгазеты» Ірына Чарняўка з скрухаю ўспамінае: «Падчас працы я сутыкалася з выпадкамі, калі матэрыялы пра перасьлед журналістаў незалежных выданьняў ці пра сытуацыі зь Леванеўскім, Борыс не друкаваліся. Галоўны рэдактар такое ігнараваньне тлумачыў «адсутнасьцю інтарэсу ў чытачоў да тэмы». Для журналісткі такі падыход быў непрымальны, і яна спыніла супрацоўніцтва з выданьнем.

«Новая назва — старыя прынцыпы», як гаворыць рэкляма выданьня.

Сама «Белгазета» праблемаў з распаўсюдам праз падпіску ці шапікі ня мае.

Каментары

Цяпер чытаюць

23‑гадовы ахоўнік з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца16

23‑гадовы ахоўнік з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца

Усе навіны →
Усе навіны

У вёску Асіповіцкага раёна прыйшоў зубр, але ад пачастункаў мясцовых адмовіўся ФОТА3

Сябры і калегі памерлага журналіста Алега Ануфрыенкі: Слядоў атручэння экспертыза не выявіла1

Беларуска дэбютавала ў Chanel ФОТАФАКТ7

«Гаспадары ўбачылі вынік і паднялі арэнду». Пара зняла «бабушатнік» і змяніла яго за $7008

Мерц: Уступленне Украіны ў ЕС да 2027 года немагчымае2

WSJ апісала тры сцэнары развіцця падзей ва Украіне ў 2026 годзе1

Медыйны прэс-сакратар МНС Віталь Дамбоўскі пайшоў у псіхолагі-сэксолагі8

Завод Tesla цалкам пераабсталююць пад вытворчасць чалавекападобных робатаў2

У Беларусі прапанавалі абмежаваць продаж аўто, увезеных з-за мяжы5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

23‑гадовы ахоўнік з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца16

23‑гадовы ахоўнік з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць