Грамадства44

У Мінску развіталіся з Пятром Марцавым ФОТЫ

Развітацца з вядомым і аўтарытэтным журналістам, выдаўцом і бізнесоўцам прыйшлі сотні калег. Усе яны называюць заўчасную смерць Пятра Паўлавіча вялізнай стратай для беларускай журналісцкай супольнасці.

Жалобная цырымонія працягнулася больш за тры гадзіны, усе жадаючыя маглі развітацца, ускласці кветкі ды сказаць апошнія словы.

Па заканчэнні развітання труну з целам журналіста вынеслі пад беларускі нацыянальны гімн «Магутны Божа» і апладысменты – як гэта прынята пры развітанні з творчымі асобамі.

– Ёсць такі штамп «сышла эпоха». У дадзеным выпадку гэта абсалютна адпавядае рэчаіснасці, бо Пётр Марцаў – чалавек, які стварыў самую вялікую з’яву беларускага незалежнага друку. Акрамя ўсяго таго, што Марцаў зрабіў для незалежнай прэсы, Пётр быў вельмі цікавым і абаяльным чалавекам. Спадзяюся, ён правёў адведзены яму час так, як хацеў. Пётр вельмі шмат паспеў за гэтыя 52 гады – большасці людзей і тысячы год не хапіла б на гэта, – такімі словамі развітаўся з калегам намеснік старшыні ГА «БАЖ» Аляксандр Старыкевіч.

– Гэта быў сапраўдны выдавец, прадпрымальнік і журналіст з вялікай літары. А смерць Пятра Марцава – гэта рэха падзеяў пятнаццацігадовай даўніны. Рэха, якое мы чулі ў лясах на Віленшчыне і Смаленшчыне, праз якія мы вазілі свае газеты, якія мусілі друкаваць за мяжой пасля адмовы Беларускага дома друку. Усё гэта было вельмі цяжка і небяспечна. Ад гэтага і ўсе хваробы, – кажа галоўны рэдактар «Народнай Волі» Іосіф Сярэдзіч.

– Шмат у чым Пётр быў сапраўдным першапраходцам. Ён рабіў вельмі многае першым: першы беларускі таблойд, першае выданне журналісцкіх расследванняў. Апроч гэтага Пётр стаяў ля вытокаў беларускага рэкламнага бізнесу і ствараў першыя рэкламныя агенцтвы, прызнаныя за мяжой. Пётр стаяў ля вытокаў вострай дакументальнай публіцыстыкі ў кіно – фільма «Звычайны прэзідэнт». Ён таксама спрычыніўся да выдання даведнікаў «Хто ёсць хто ў Беларусі». Ён зрабіў вельмі многае, але самае галоўнае, на мой погляд, тое, што ён даў многім і многім людзям спадзеў на тое, што ў Беларусі можа быць сапраўдная журналістыка, – кажа прысутная на развітанні намесніца старшыні ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» Святлана Калінкіна.

– З іменем Пятра Марцава звязаная самая яркая, самая выбітная старонка беларускай журналістыкі. Самы галоўны талент Марцава быў ва ўменні збіраць вакол сябе неардынарных і вельмі таленавітых людзей. Я веру, што раней ці пазней у ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» будзе створаны музей незалежнай беларускай журналістыкі, дзе імя Пятра Марцава зойме вельмі ганаровае і пачэснае месца. Вельмі шкада, што яго так хутка з намі не стала, – дадае старшыня ГА «БАЖ» Жанна Літвіна.

Пасля грамадзянскай паніхіды пахавальная працэсія накіравалася ў мінскі крэматорый. Урна з прахам Пятра Марцава будзе пахаваная праз паўмесяца.

Каментары4

Цяпер чытаюць

«Забралі яго. Не кінеш жа, усё ж такі наш чалавек». Лукашэнка выказаўся пра Статкевіча17

«Забралі яго. Не кінеш жа, усё ж такі наш чалавек». Лукашэнка выказаўся пра Статкевіча

Усе навіны →
Усе навіны

«Два-тры тыдні». Ад Арастовіча да Буданава — 5 гучных прагнозаў пра вайну, якія не спраўдзіліся13

Дзяўчына з «кавуновага батальёна» Лукашэнкі атрымала ў Рыме прапанову рукі і сэрца. Хто ж жаніх?40

«Паліто за заробак?» Агляд асартыменту і цэн у краме «Элема» здзівіў беларусаў5

Пракуратура будзе патрабаваць смяротнага пакарання для забойцы Чарлі Кірка. Новыя падрабязнасці затрымання6

Што з выездам з Беларусі раніцай у сераду?

«Жыццё зайграла новымі фарбамі». У Гомелі ўзяла шлюб незвычайная пара: жаніху — 91 год, а нявесце — 722

Архітэктар назваў тое, што зрабілі ў Нясвіжы, «карным упарадкаваннем»15

Экс-палітвязень Сяргей Спарыш: Самае складанае — камунікацыя з крымінальнікамі2

Зяленскі: Расія плануе дзве цяжкія наступальныя кампаніі, тры папярэднія — праваліліся2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Забралі яго. Не кінеш жа, усё ж такі наш чалавек». Лукашэнка выказаўся пра Статкевіча17

«Забралі яго. Не кінеш жа, усё ж такі наш чалавек». Лукашэнка выказаўся пра Статкевіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць