Літаратура88

Бабіна: Віктар Марціновіч — надзея беларускай літаратуры

Хто спадзяецца на беларускую літаратуру — прыглядзіцеся да Марціновіча. Я б нават сказала, што Віктар Марціновіч сёння — галоўная надзея беларускай літаратуры. Ён паслядоўна расце ад кнігі да кнігі. Такую выснову зрабіла па прачытанні апошняга рамана Марціновіча «Мова». Даўно не атрымлівала ад чытання такога задавальнення.

У кнігі шмат вартасцяў.

Па-­першае і галоўнае: кніга мае цікавы і закручаны сюжэт. Я з тых чытачоў, для якіх гэтая акалічнасць — абсалютна неабходная для таго, каб кніга спадабалася. «Мова» — сюжэтная кніга. І сюжэт разгортваецца вельмі дынамічна. І цяжка прадказаць, што чакае на наступнай старонцы.

Па­-другое і таксама галоўнае: каб мастацкі тэкст быў удалым, у ім павінен быць нерв часу, той грамадзянскі нерв. Ён павінен нейкім чынам адказваць на пытанні супольнасці. «Мова» Марціновіча — чапляе і адказвае.

Гэта толькі па форме раман «Мова» — утопія, дзеянне якой адбываецца ў будучыні. Па сутнасці, гэта вельмі дакладнае апісанне таго, што маем цяпер. Так, прынамсі, мне падалося.

Калі «Хвілінку» Бабкова, сёлета ўзнагароджаную найпрэстыжнейшай прэміяй Гедройца, можна ўспрымаць як аповед пра тое, што мы (грамадства, грамадзянская супольнасць, інтэлектуалы, інтэлігенцыя — акрэсленне падстаўце самі) рабілі дзеля пабудовы Беларусі і развіцця беларускасці (каву пілі і гэтак далей), то «Мова» — гэта канстатацыя таго, да чаго нашы высілкі прывялі і што мы маем у выніку. Вось цяпер.

Нахабныя кораткастрыжаныя і ў вастраносых туфлях гаспадары жыцця — і няшчасныя, вартыя жалю маргіналы-­наркаманы беларускай мовы.

Новая рэлігія шопінгу тых, хто не можа жыць без эмоцый гіпермаркета — і ідыёты, якія эмоцыі атрымліваюць ад Дубоўкі.

Натоўпы асобін, якія не шукаюць ніякага сэнсу — і няшчасныя адзінкі, якія бездапаможна і пакутліва спрабуюць тыкацца кудысьці ў нейкай неакрэсленай патрэбе асэнсавання…

Марціновіч першы ў Беларусі, хто так выразна агучыў небяспекі стварэння новай расы чалавекаў — расы «Акропаліса». І гэтая зоркасць многага вартая.

Уменне выразна назваць тое, што цьмяна адчуваюць іншыя, — яўная прыкмета сапраўднай літаратуры.

І яшчэ злавіла сябе на думцы: Віктар Марціновіч у гэтай сваёй інтэлектуальнай смеласці нагадаў мне такога ідэалагічна адрознага ад яго Юрыя Станкевіча. (Магчыма, гэтую думку многія аспрэчаць, а нават і самі спсп. Марціновіч і Станкевіч.) Але ім абодвум уласцівая вельмі важная для літаратуры рэч: непаліткарэктнасць.

Ёсць у кнізе і моманты, якія мне трохі мулялі, не даючы адназначна абвясціць яе шэдэўрам… Напрыклад, не вельмі ўдалым, занадта літаратурным падаўся вобраз Цёткі і звязаная з ёю лірычная лінія. Але, здаецца, гэтая няўдача цалкам пакрываецца жаночым вобразам, які ўзнікае ў рамане пры самым канцы, ха­ха­ха… 

Здаецца, Віктар мае важную для пісьменніка рэч: дапытлівы погляд. Хочацца толькі пажадаць і яму, і нам, чытачам, каб ён не замыльваўся.

І яшчэ адна важная рэч: гэты раман расказвае пра чыста беларускія праблемы так, што гэта можа быць цікава ўсяму свету. Таму ўпэўненая, што кнігу будуць перакладаць.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Як журналістка «Нашай Нівы» шукала пару на праваслаўным сайце знаёмстваў. Падкаціў і Талай20

Як журналістка «Нашай Нівы» шукала пару на праваслаўным сайце знаёмстваў. Падкаціў і Талай

Усе навіны →
Усе навіны

«Забярыце дадому з разбітай галавой». Беларуска паскардзілася, што сыну не выклікалі хуткую ў школе4

Навукоўцы ўпершыню зафіксавалі спарванне леапардавых акул. Аказалася, што ўдзельнічаюць самка і адразу два самцы ВІДЭА1

«Хутка ўбачыце мяне ў парыках». Маргарыта Сіманьян заявіла, што лечыцца ад раку6

«Усё, чаго я хацела дасягнуць у жыцці, я зрабіла ў Польшчы». Легкаатлетка Жодзік расказала пра Беларусь, перамогу і свой ганарар22

У Мінску пабудуюць дзве новыя дарогі, якія стануць дублёрамі Партызанскага праспекта

У Мінску адкрылі Вышэйшую партыйную школу23

Як будзе выглядаць падземны пераход на Інстытуце культуры каля Акадэміі кіравання2

«Рэч тут не ў Беларусі». Лукашэнка назваў закрыццё Польшчай мяжы недружалюбным палітычным крокам супраць Кітая26

Сіноптыкі анансавалі першыя замаразкі і пахаладанне1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як журналістка «Нашай Нівы» шукала пару на праваслаўным сайце знаёмстваў. Падкаціў і Талай20

Як журналістка «Нашай Нівы» шукала пару на праваслаўным сайце знаёмстваў. Падкаціў і Талай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць