Афіша

Бразільска-беларускі street art фестываль у Мінску — 22 кастрычніка — 9 лістапада

21 кастрычніка ў Цэнтры Cучасных Мастацтваў стартаваў выставачны праект бразільска-беларускага street art фестывалю VULICA BRASIL, арганізаваны Амбасадай Бразіліі ў РБ.

Адкрыццё сабрала неверагодную колькасць моладзі, было цяжка падыйсці да экспанатаў. Цікавасць зразумелая, бо фестываль прапанаваў агульную пляцоўку для працы дзвюм краінам з такім розным стаўленнем да стрыт-арту: гарадское мастацтва ў Бразіліі падтрымліваецца на дзяржаўным узроўні, наш стрыт-арт пакуль сціпла марыць. Акрамя таго, бразільскія мастакі, якія прыехалі ў Беларусь для ўдзелу ў мерапрыемстве – імёны міжнароднага ўзроўню.

Экспазіцыя збіраецца жыць у літаральным сэнсе. Кожны наступны дзень будзе прыносіць змены, трансфармацыі і эксперыменты. За тым, як мастакі мяняюць экспазіцыю на працягу фестывалю, можна сачыць тут: www.facebook.com/vulicabrasil, http://instagram.com/vulicabrasil

Дзіўныя сюрпрызы чакаюць нас на фасадах будынкаў Фабрычнай-22, Кастрычніцкай-16 і Энгельса-34.

Праграма фестывалю:

22 кастрычніка ў 18.00 – мультымедыя-прэзентацыя праекта «Vulica Brazil» і творчая сустрэча з бразільскімі мастакамі Валтэрам «Tinho» Намура з Сан-Паулу, Ражэрыо Фернандэсам з Белу-Арызонці ў кінаклубе «Blow up» Цэнтра Сучасных Мастацтваў.

23 кастрычніка ў 20.00 – творчы арт-вечар у «Хулігане» (вул. Кастрычніцкая 16). Уваход вольны.

29 кастрычніка ў 18.00 – паказ кінафільмаў пра вулічнае мастацтва і іх абмеркаванне ў кінаклубе «Blow up» Цэнтра Сучасных Мастацтваў.

30 кастрычніка ў 18.00 – лекцыя мастацтвазнаўцы, куратара выстаўкі Камілы Янушкевіч пра гісторыю беларускага стрыт-арту, прэзентацыя праектаў беларускіх мастакоў і супольнасці «Signal».

31 кастрычніка ў 18.00 – сучасныя інтэрактыўна-адукацыйныя курсы беларускай мовы «Мова нанова»з тэмай «Мастацтва вуліц». Выкладае Юля Траццяк (Баранавічы). У 20.00 – стрыт-арт аўтапаці ў Чырвоным дворыку (Рэвалюцыйная, 7).

6 лістапада ў 18.00 – закрыццё выставачнага праекта ў Цэнтры Сучасных Мастацтваў.

9 лістапада – інсталяцыя макета бразільска-беларускага горада на плошчы Якуба Коласа.

Цэнтр Сучасных Мастацтваў, г. Мінск, вул. Някрасава, 3. 
Час працы: 11.00 – 19.00. 
Выхадныя: нядзеля, панядзелак.
Уваход вольны.
Даведкі па тэл. 262-62-15, 292-93-36.

Здымкі з адкрыцця выставы:

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў40

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Усе навіны →
Усе навіны

У Мазыры мужчына некалькі разоў ударыў нажом жонку, а потым кінуўся з ім на міліцыянера1

Успаміны Бэлы Шагал паказваюць нечаканы Віцебск. І раскрываюць яшчэ адну таямніцу карцін Шагала8

Памёр фотажурналіст Яўген Коктыш. Ён здымаў Быкава і Мулявіна

Па вяртанні з Польшчы затрымалі заснавальніка школы музыкі Уладзіміра Патапенку3

Эйсмант апраўдвалася, чаму Лукашэнка праігнаруе чэмпіянат па колцы дроў11

Домік у сваім лесе. Мінчук купіў дабітае саўмінаўскае лецішча і зрабіў там грунтоўны і стыльны рамонт6

«Нарэшце!» Людзі на ўра ўспрынялі навіну аб увядзенні штрафаў за слабы інтэрнэт і прапануюць, з якога аператара пачаць9

Неабыякавыя апаненты Ціханоўскай збіраюцца на чарговы сход25

Забіваў пацыентаў, каб менш працаваць уначы. Гісторыя медбрата ў Германіі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў40

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць