Культура33

Батлейка вярнулася ў Магілёў

У мастацкім музэі імя Масьленікава школьнікам паказваюць гісторыю нараджэньня Хрыста і вясёлыя інтэрмэдыі.

У мастацкім музеі імя Масленнікава школьнікам паказваюць гісторыю нараджэння Хрыста і вясёлыя інтэрмедыі.

Сапраўдная батлейка, якая вандравала па магілёўкім гарадам і вёскам у XIX стагоддзі, цяпер захоўваецца ў Расіі. За мінулым часам гэты каштоўны экспанат трапіў у Дзяржаўны музей этнаграфіі ў Санкт‑Пецярбургу.

Беларускія мастакі Алена Іванчанка і Міхаіл Шэпеленка зрабілі дакладную копію той батлейкі, і цяпер магілёўцы могуць на свае вочы пазнаёміцца са старажытным лялечным тэатрам. Вялікая скрыня з каляднай зоркай уверсе і двума паверхамі, населенымі лялькамі, адрозніваецца ад музейнага экспаната толькі сучасным асвятленнем.

Батлейка стала сёлетнім калядным праектам Магілёўскага мастацкага музея. На адмысловых занятках школьнікам расказваюць гісторыю батлейкі, якая прыйшла на Беларусь у сярэдневечча з Заходняй Еўропы. Потым паказваюць калядную п’еску «Цар Ірад». Найбольш папулярныя лялькі — Марыя і Іосіф з немаўлятам Ісусам, Анёл і Смертка, якая рубіць галаву цару Іраду.

Пасля традыцыйнай каляднай гісторыі ў музеі паказваюць вясёлыя інтэрмедыі. Доктар лечыць паненку вельмі арыгінальнымі слоўнымі парадамі ў п’есцы «Можам вас навучыць, як панскія хваробы лячыць». Бабуля мужна супрацьстаіць памкненням Нячысціка, які ў абход царкоўных і народных традыцыяў схіляе яе да працы ў калядныя святы, у пастаноўцы «Баба і чорт».

— І дзеці, і дарослыя радасна рагочуць з гэтых свецкіх батлеечных гісторыяў, — гавораць у музеі. — Так што тут яны спалучаюць карыснае і прыемнае: атрымліваюць веды пра старажытны лялечны тэатр і свята Нараджэння Хрыстова, ды яшчэ і забаўляюцца.

Магілёўскія школьнікі хозяць знаёміцца з магілёўскай батлейкай цэлымі класамі. Квіток каштуе 750 рублёў.

Сяргей Гутарэвіч, BulletinOnline.org

Каментары3

Цяпер чытаюць

Адпачынак у Эміратах скончыўся для сям'і трагедыяй: «Мама памерла, а айчым апынуўся ў турме»7

Адпачынак у Эміратах скончыўся для сям'і трагедыяй: «Мама памерла, а айчым апынуўся ў турме»

Усе навіны →
Усе навіны

«Заблакуем усё»: у Францыі маштабныя пратэсты, амаль 200 затрыманых і транспартны калапс9

У Непале вайскоўцы часткова ўзялі пад кантроль Катманду, каб прадухіліць новыя беспарадкі

Расійскі афіцэр дапамог УСУ ўдарыць па расійскім палігоне і забіць 65 вайскоўцаў23

У Вільні вялікі пажар на газасховішчы, эвакуююць жыхароў радыусам 1 км4

Пасадзілі дырэктара «Мінскаблдарбуда»3

Беларусцы Волі Дземцы, якая папулярызуе беларускую культуру ў ЗША, зноў патрэбна дапамога2

«Мінсктранс» адмяняе некалькі рэйсаў у Варшаву

Дзяўчына, якую хлопец выкінуў з балкона: Я тыдзень дома не з’яўлялася, баялася яго4

У Крупках просты будаўнік на абедзе пранізліва сыграў на піяніна і сабраў мільён праглядаў ВІДЭА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адпачынак у Эміратах скончыўся для сям'і трагедыяй: «Мама памерла, а айчым апынуўся ў турме»7

Адпачынак у Эміратах скончыўся для сям'і трагедыяй: «Мама памерла, а айчым апынуўся ў турме»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць