Эканоміка22

Танны газ: выратавальны або смяротны наркотык для беларускай эканомікі?

Як беларусам выбрацца з пасткі «Газпрома», аналізуюць эксперты «Заўтра тваёй краіны».

На гэтым тыдні чакаецца падпісанне трохгадовага кантракту на пастаўку расейскага газу ў Беларусь. Такую заяву зрабіў першы намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Сямашка.

— Мы не адышлі ад той прынцыповай формы ў цэнаўтварэнні, якая была. З прычыны таго, што курс расійскага рубля сышоў ўніз, з 1 студзеня для нас цана на газ крыху спадзе. Сёння яна каля 168 даляраў за 1 тыс. куб.м, а будзе дзесьці 154—155 даляраў, — мяркуе першы віцэ-прэм'ер.

Якая расплата чакае беларусаў за танны газ?

Прэйгерман: Беларуская эканоміка нежыццяздольная

Дырэктар па даследаваннях Ліберальнага клуба Яўген Прэйгерман нагадвае, што пасля продажу «Газпрому» другога 50-працэнтнага пакета акцый «Белтрансгазу», была падпісаная дамова, згодна з якой цана газу для Беларусі фармуецца на ўзроўні яго кошту для Ямала-Ненецкага раёна Расіі плюс транспартныя выдаткі.

— Сёння цана на газ для Беларусі складае 168 даляраў за тысячу кубаметраў. Беларускі ўрад спадзяецца, што яна знізіцца на фоне дэвальвацыі ў Расіі, — адзначае эксперт.

Ён падкрэслівае, беларусы плацяць за газ значна менш, чым еўрапейскія спажыўцы, дзе цана на блакітнае паліва складае больш за 350 даляраў за тысячу кубаметраў.

На думку аналітыка, канкурэнтная перавага ў кошце не падштурхоўвае беларускія ўлады праводзіць рэформы.

—Бо ў нас рэформы дзейнічаюць па прынцыпе «пакуль певень не клюнуў, нічога не атрымліваецца», — адзначае Яўген Прэйгерман. — Па розных ацэнак Беларусь атрымлівае 15—16% ВУП за кошт энергетычных субсідый з боку Расеі: кошты на газ, нафту, магчымасці перапрацоўваць гэтую нафту. Дадамо да гэтага палітычна абумоўлены доступ на расійскі рынак (часам бываюць, як цяпер, праблемы па малочнай прадукцыі і мясе) і крэдыты ў крытычныя моманты. Усё гэта не стымулюе Беларусь праводзіць рэформы.

Эксперт лічыць, што беларуская эканоміка не здольная генераваць рост, яна папросту выдыхаецца.

— Мяркуючы па маіх зносінах з чыноўнікамі, яны разумеюць, што гэтая мадэль нежыццяздольная, таму рэформы давядзецца праводзіць. З іншага боку, тут умешваецца фактар боязі Аляксандра Лукашэнкі, паколькі невядома, як ён ўспрыме рэфармаванне энергетыкі, — рэзюмуе Яўген Прэйгерман.

Крыловіч: Танны газ паставіць крыж на рэформах у энергетыцы

Эканамічны аглядальнік Ірына Крыловіч адзначае, што час газ з'яўляецца на сённяшні дзень даволі танным і экалагічна чыстым энерганосьбітам, таму цяжка ад яго адмовіцца.

— Пытанне ў тым, чаму ўлады нічога не рабілі раней, маючы танны газ. Не была зробленая рэальная стаўка на тое, каб перавесці энергетыку на іншыя цепланосбіты, — нагадвае эксперт.

Паводле яе слоў, у Беларусі вельмі высокі сабекошт выпрацоўкі электраэнергіі.

— Але, калі апеляваць да гэтых паказчыкаў, нашы чыноўнікі скажуць, што ва Украіне і Расіі ніжэйшы сабекошт, паколькі ў іх ёсць атамныя электрастанцыі, — адзначае аналітык.

Эксперт падкрэслівае, што сёння многія беларускія электрастанцыі, якія працуюць на газе, маюць патрэбу ў мадэрнізацыі.

На думку Ірыны Крыловіч, нізкія цэны на газ адкладаюць іх рэканструкцыю, але з іншага боку, да ўвядзення ў строй атамнай станцыі з гэтым можна пачакаць.

Аўтушка-Сікорскі: Нічога не зменіцца, пакуль не вырастуць тарыфы на ЖКГ

Расійскія субсідыі па газе сур'ёзна замарудзілі працэс рэфармавання беларускай энергетыкі, лічыць аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (BISS, Вільнюс) Аляксандр Аўтушка-Сікорскі.

— У Нас высокі ўзровень газіфікацыі эканомікі: прадпрыемствы атрымліваюць электрычнасць праз газавыя генератары і электрастанцыі. У дадзеных умовах, на мой погляд, было б эфектыўна працягваць атрымліваць танны газ, паралельна развіваючы праекты і напрамкі па атрыманні энергарэсурсаў: альтэрнатыўную энергетыку, магчыма, буры торф і г.д.

Беларусь, не развіваючы энергетычны сектар, трапіла ў пастку, у якой аказваюцца краіны, якія атрымліваюць звышпрыбыткі або звышэканомію энергетычных рэсурсаў.

— У такіх дзяржаў, сярод якіх і наша краіна, вельмі абмежаваны гарызонт планавання і адсутнічае стымул для ўвядзення рэформаў, — падкрэслівае эксперт.

Паводле яго слоў, чым даўжэй мы атрымліваем танны газ з Расеі, тым менш у нас стымулаў для таго, каб дыверсіфікаваць крыніцы паставак паліва, і наогул праводзіць рэформы энергетычнага сектара.

— На самай справе, зрухі ёсць, і ўрад даўно заклапочаны тым, каб знізіць энергаёмістасць. Але значных крокаў не можа быць зроблена, па меншай меры, да таго часу, пакуль у нас не вырастуць тарыфы на ЖКГ, — прагназуе Аляксандр Аўтушка-Сікорскі.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе7

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска абурылася коштам лісічак у 55 рублёў за кілаграм3

Сярэдні заробак «бруднымі» складае 911 даляраў4

Адначасова дзве аварыі пад Мінскам, пацярпелі некалькі чалавек. Людзі кажуць пра зачараваны ўчастак трасы

«Пакуль не чуў, каб беларусаў дэпартавалі». Амерыканскі адвакат пра міграцыйную палітыку ЗША пры Трампе2

Купалаўскі тэатр прапаноўвае новую паслугу: цяпер там можна пабрацца шлюбам13

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Грузіі, асудзілі па чатырох палітычных артыкулах10

У Амурскай вобласці Расіі разбіўся самалёт з 49 чалавекамі на борце

Два малыя браты атрымалі моцныя апёкі пры распальванні лазні

Ходзіць легенда, што Озі Осбарн адкусіў галаву жывому кажану. А што ж адбылося насамрэч?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе7

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць