Музыка44

«Казкі»: калядны падарунак ад беларускіх музыкаў

BOSAESONCA разам з гуртамі NAVI, HURMA i ZUI запісаў калядна-навагодні хіт па-беларуску. Песня «Казкі» – гэта беларускія Jingle Bells i Happy New Year у адным флаконе. Пад гукі новай песні кожны беларус можа загадваць жаданні ў навагоднюю ноч і чакаць цудаў на Каляды.

«Ідэя такой навагодняй беларускай песні ўзнікла ў мяне ад жадання зрабіць нешта разам, супольнасцю. Адчуць, што нягледзячы на складанасці жыцця, мы ўсё яшчэ здольныя проста ўсміхацца адно аднаму і верыць у цуды», – дзеліцца аўтар праекта Алесь Кот-Зайцаў. – Я хутка напісаў музыку і прапанаваў напісаць тэкст песні Валярыне Куставай, беларускай паэтцы. А потым запрасіў сваіх сяброў-музыкаў узяць удзел у запісе. Таму разам з гуртом BosaeSonca ў запісе ўдзельнічаюць музыкі і салісты гуртоў HURMA, Navi i Zui».

Кліп на новую песню глядзіцца сапраўды казачна і рамантычна. У ім няма спецэфектаў, але ёсць галоўнае – сапраўдная і шчырая атмасфера свята. Стварылі ж відэа Арцём Лобач і Аляксандр Алейнікаў.

Алесь Кот-Зайцаў: «Мне вельмі хацелася, каб праца над гэтым сінглам стала большым, чым запіс адной песні, і вырасла ў вялікую і прыгожую гісторыю. У выніку да працы далучылася вельмі шмат таленавітых людзей, што не магло не пакінуць адбітку на выніку. Думаю, у нас атрымаўся сапраўды казачны падарунак, які для многіх стане адным са складнікаў святочнай атмасферы».

Цягам святаў аўтары праекта «Казкі» абяцаюць пацешыць слухачоў невялічкімі сюрпрызамі і маленькімі прыемнасцямі. Але галоўным падарункам, канечне, стане жывая прэзентацыя праекта.

Песню «Казкі» у жывым выкананні можна будзе пачуць 8 студзеня ў менскім бары «ДК», дзе, дарэчы, і здымаўся кліп. На казачным канцэрце выступяць усе ўдзельнікі каляднага праекта – BosaeSonca, Navi, Hurma i Zui.

Казачных святаў усім!

Каментары4

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў26

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Усе навіны →
Усе навіны

Акцыянеры Tesla ўхвалілі патэнцыйную выплату Маску амаль трыльёна даляраў3

Пад Мінскам на гродзенскай трасе пашкоджаны мост2

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады34

Гіганцкі зубр, якога месяц таму везлі па трасе М1, прызямліўся ў Баранавічах4

У Белым доме мужчына страціў прытомнасць у прысутнасці Трампа6

Прыхаванае пранікненне: якія змены ў тактыцы расійскай арміі паказаў штурм Пакроўска?16

Для беларускіх кадэтаў фармуюць культ генерала, які аддаў жыццё за Расійскую Імперыю7

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці9

Як жыве прымежная польская Кузніца ў прадчуванні адкрыцця мяжы з Беларуссю8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў26

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць