Эканоміка33

Сярэдні курс даляра ў Беларусі за год вырас на 47%

На 46,73% (з 9.568,5 да 14.040 рублёў) вырас сярэдні курс наяўнага даляра ў 2014 годзе, сведчыць праведзены БелаПАН маніторынг каціровак, што выстаўляюцца галоўнымі аддзяленнямі беларускіх банкаў.

У студзені амерыканская валюта падаражэла на 0,64%, у лютым — на 1,51%, у сакавіку — на 0,97%, у красавіку — на 1,29%, у маі — на 1,01%, у чэрвені — таксама на 1,01%, у ліпені — на 1,03%, у жніўні — на 1,13%, у верасні — на 1,56%, у кастрычніку — на 1,38%, у лістападзе — на 1,28%, у снежні — на 29,19%.

Сярэдні курс куплі павялічыўся за апошні месяц на 25,87% (з 10.816 да 13.614 рублёў), продажу — на 32,47% (з 10.920 да 14.466). Максімальны курс куплі павысіўся з 10.850 да 13.820 рублёў, мінімальны курс продажу — з 10.890 да 14.280, максімальны — з 10.950 да 14.562.

Варта адзначыць, што ў Літве ў пераліку па крос-курсе наяўны долар 31 снежня куплялі па 13.420—14.100 і прадавалі па 27.000—27.040 беларускіх рублёў (каціроўкі Медыцынскага банка ў Вільні і Клайпедзе).

Біржавы курс амерыканскай валюты павысіўся з пачатку года на 25% (з 9.520 да 11.900), у тым ліку за студзень — на 1,26%, люты — на 1,35%, сакавік — на 1,13%, красавік — на 1,01%, май — на 1,10%, чэрвень — на 1,09%, ліпень — на 1,18%, жнівень — на 1,07%, верасень — на 1,53%, кастрычнік — на 1,23%, лістапад — на 0,84%, снежань — на 10,08%.

У 2013 годзе сярэдні курс наяўнага даляра вырас на 10,88%.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін3

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка заявіў, што хоча і трэці блок, і новую АЭС7

Дональд Туск пацвердзіў: чыгунка Варшава — Люблін пашкоджаная ў выніку дыверсіі17

Пенсіянерка паблытала педалі і пабіла сем аўтамабіляў у Мінску ВІДЭА7

Польскае МЗС чакае ўбачыць наступствы адкрыцця двух КПП «у найбліжэйшыя тыдні і месяцы»19

Том Круз нарэшце атрымаў «Оскар»: яму ўручылі ганаровую ўзнагароду за ўнёсак у кіно5

У Мінску пачалася мадэрнізацыя незвычайнага аб'екта: абсерваторыі Планетарыя ў парку Горкага1

У Мінску прадаецца кватэра ў доме, у якім нарадзіўся Максім Багдановіч3

Гэты рамонт каштаваў мінчукам амаль $100 000. Як думаеце, ён таго варты?12

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін3

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць