Навука і тэхналогіі22

Пяць прынцыпаў Стыва Джобса, якім здрадзіла Apple

Інавацыі кампаніі Apple, якія не ацаніў бы яе заснавальнік, прыгадвае «Цукерберг позвонит».

Экс-галава Apple Стыў Джобс быў вядомы сваёй непахіснасцю ў любым вырашэнні. Але пад кіраўніцтвам Ціма Кука ў кампаніі многае змянілася.

 1. Стылус

Фота: targus.com

У сеціве з’явілася інфармацыя пра тое, што ў 2-м квартале 2015 года Apple прадставіць гіганцкі 13-цалевы iPad Pro. Да яго можа з’явіцца адмысловы стылус — лічбавы «аловак», што дазволіць маляваць на экране (а тое і ў паветры).

Адной з галоўных неспадзяванак на прэзентацыі самага першага iPhone быў новы тып тачскрынаў — ёмкасны дысплэй, што дазваляў кіраваць смартфонам без стылуса. Джобс лічыў лепшым стылусам пальцы: «Каму трэба стылус? Вы дастанеце яго пару раз, а потым прыбярэце куды падалей — і ў рэшце рэшт згубіце».

2. Маленькі iPad

Старэйшы віцэ-прэзідэнт па маркетынгу Філіп Шылер прэзентуе iPad mini. Фота: Reuters

У 2012 годзе Apple прадставіла зменшаную версію планшэта iPad, 7,9-цалёвы iPad mini. Мадэль мела поспех, выпушчаныя ўжо два яе нашчадкі.

Стыў Джобс лічыў такі планшэт «мёртванароджаным», надта маленькім. «Ён не зможа адлюстраваць праграмнае забеспячэнне ва ўсёй красе», — сцвярджаў Джобс.

Але рынак дыктаваў іншыя ўмовы: папулярнасць здабылі недарагія 7-цалевыя Android-планшэты. Цім Кук апраўдваўся — Джобс казаў пра 7, а ў iPad mini амаль 8 цаляў.

3. Вялікі iPhone

Шылер прэзентуе «вялікія» iPhone. Фота: designntrend.com

Джобс лічыў аптымальным для смартфона дысплэй з дыяганаллю экрана 3,5 цаляў, калі да кожнага вугалка можна дацягнуцца пальцам рукі, ў якой трымаеш смартфон. Да 2012 года толькі такія iPhone і выпускаліся. Затым iPhone трошкі падрос: дыяганаль дысплэя павялічылася да 4 цаляў. Змяніліся суадносіны бакоў, шырыня не павялічылася.

«Ніхто не будзе купляць вялікія смартфоны», — казаў Джобс. І памыляўся. Пасля нечаканай папулярнасці 5,3-цалевага Samsung Galaxy Note 2011 года вялікія смартфоны сталі смела купляць і вырабляць па ўсім свеце. Толькі ў 2014 Apple выпусціла 4,7-цалевы iPhone 6 і 5,5-цалевы iPhone 6 Plus.

4. Мір з IBM і Samsung

Малады Джобс дэманструе стаўленне да IBM. Фота osxdaily.com

Хай IBM пастаўляла працэсары для камп’ютараў Apple, а Samsung многія дэталі iPhone, Стыў Джобс не саромеўся ў выказваннях пра канкурэнтаў. «Калі мы з нейкіх прычын зробім гіганцкую памылку і IBM пераможа, то, па маіх уласных адчуваннях, для камп’ютараў надыдуць цёмныя часы гадоў на 20», — ён меркаваў, што IBM спыняе інавацыі. Пра Samsung ён казаў: «У ДНК кампаніі закладзенае капіяванне».

Але ж Цім Кук правёў сустрэчу з Samsung адносна ўрэгулявання канфліктаў, а з IBM падпісаў дамову на выданне апошнімі 100 эксклюзіўных праграм для iPhone і iPad.

5. «It just works»

Пагнуты голымі рукамі iPhone 6. Фота: abcnews.com

Хай Джобс і быў перфекцыяністам, а адным з дэвізаў яго кампаніі было «Яно проста працуе» (у сэнсе «яно працуе дасканала»), але і ў яго часы былі правалы. Напрыклад, некаторыя асобнікі iPhone 4 мелі праблемы з сувяззю праз непрадуманае размяшчэнне антэны. Кампанія сцвярджала, што пакупнікі проста няправільна трымаюць свае айфоны, прыкрываючы антэну пальцам.

Але пасля Джобса праблемы сталі больш маштабнымі. Напрыклад, абнаўленне iOS 8.0.1 зрабіла «цаглінамі» блізу 40 тысяч прылад праз праблемы з сувяззю і сканерам адбіткаў пальцаў. Што ўжо казаць пра iPhone 6, які можна пагнуць, калі проста пакласці яго ў заднюю кішэню…

***

Апошні выступ Джобса на прэзентацыі Apple. Фота thestar.com

Стыў Джобс быў адным з заснавальнікаў і пэўны час гендырэктарам заснаванай у 1976 годзе Apple. Праз спад продажаў і зыход спецыялістаў з кампаніі Джобс быў звольнены радай дырэктароў у 1985 годзе. Стварыў кампанію NeXT Computers (якую пазней набыла Apple), выкупіў мультыплікацыйную студыю Pixar. Вярнуўся ў Apple у 1996 годзе. У «новым» Apple увёў лозунг «Думай іначай», пры ім былі створаныя паспяховыя плэеры iPod і музычны сэрвіс iTunes, звышпапулярныя смартфоны iPhone і планшэты iPad. Памёр у 2011 годзе ад раку падстраўнікавай залозы праз выбар на карысць альтэрнатыўнай медыцыны.

Чытайце таксама: Смартфоны-2015: агляд

Каментары2

Цяпер чытаюць

Што за 17-гадовы стартапер, які выліў цэбар хлусні на Лібера на радасць беларускім спецслужбам7

Што за 17-гадовы стартапер, які выліў цэбар хлусні на Лібера на радасць беларускім спецслужбам

Усе навіны →
Усе навіны

У Офісе Ціханоўскай працуе выкладчык з Даніі. Ён расказаў, чаму кінуў камфортнае жыццё і заняўся беларускай справай27

Як за год змяніліся цэны на нерухомасць у буйных гарадах. Сталіца не ў лідарах росту

Мелоні і Макрон пасварыліся наконт Украіны. Мерц стараецца іх памірыць5

Правы кандыдат Сіміён нечакана прайграў на выбарах прэзідэнта Румыніі і ўжо прызнаў паразу3

Фермеры наракаюць: ураджай будзе малы. Такіх частых замаразкаў не назіралі апошнія 30 гадоў5

У Джо Байдэна знайшлі рак у агрэсіўнай форме3

У Польшчы ў другі тур выходзяць мэр Варшавы Тшаскоўскі і гісторык Наўроцкі 32

Экзіт-полы ў Румыніі: Цэнтрыст Дан перамагае на выбарах са значным адрывам15

Праграмістка з Мінска: Я зарабляю 12 тысяч рублёў у месяц. Пры гэтым практычна ўвесь хатні побыт на мне12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што за 17-гадовы стартапер, які выліў цэбар хлусні на Лібера на радасць беларускім спецслужбам7

Што за 17-гадовы стартапер, які выліў цэбар хлусні на Лібера на радасць беларускім спецслужбам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць