Улада

У Віцебску затрымалі ўдзельнікаў акцыі пратэсту прадпрымальнікаў

У Чыгуначным РАУСе Віцебску дапыталі намесьніка старшыні РГА «Пэрспэктыва» Анатоля Шапавалава. У Кастрычніцкі РАУС быў дастаўлены прадпрымальнік Сяргей Парсюкевіч.

У Чыгуначным РАУСе Віцебску дапыталі намесьніка старшыні РГА «Пэрспэктыва» Анатоля Шапавалава. На яго склалі пратакол пра ўдзел у несанкцыянаванай акцыі у Менску 10 студзеня. У Кастрычніцкі РАУС дастаўлены прадпрымальнік Сяргей Парсюкевіч. Паводле началькіка райаддзелу міліцыі Андрэя Пракаповіча, прадпрымльнік затрыманы і будзе сёньня ноччу дастаўлены у Маскоўскі райаддзел Менску.

Сяргей Парсюкевіч ёсьць сябрам стваранага руху «За Свабоду!». Каб падтрымаць яго, ля Кастрычніцкага РАУС сабралася некалькі дзесяткаў чалавек — прадпрымальнікаў і дэмакратычных актывістаў. Сябры сабралі грошы, каб перадаць для затрыманага ежу і лекі, бо Сяргей Парсюкевіч хварэе на астму. Таксама прысутныя склалі калектыўную скаргу на дзеяньні работнікаў міліцыі, бо лічаць затрыманьне Парсюкевіча незаконным.

Затрыманага ранней намесьніка старшыні РГА «Пэрспэктыва» Анатоля Шапавалава пакуль адпусьцілі. Ён не выключае, што пад увагу міліцыянтаў бліжэйшымі днямі могуць трапіць іншыя ўдзельнікі прадпрымальніцкай акцыі зь Віцебску, якіх было 10 судзеня ў Менску ня менш як 30 чалавек.

Радыё Свабода

Каментары

Цяпер чытаюць

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі2

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі

Усе навіны →
Усе навіны

Ці можна пакараць суседзяў за шумнае застолле ў навагоднюю ноч?3

Лукашэнка з Пуціным паразмаўлялі па тэлефоне5

Сёлета ў конкурсе на найлепшую паштовую марку года ўпершыню за 4 гады перамаглі не сілавікі

У Бабруйску сталі выпускаць зефір са смакам рому

Амерыканская спявачка Беёнсэ ўвайшла ў клуб мільярдэраў1

З Новым годам! За «іх там» — за тых, хто не з намі!8

Падчас сустрэчы з Зяленскім Трамп арганізаваў сеанс сувязі з былой «Міс Украіна». Гэта растапіла лёд5

Павел Севярынец: Мая мара, каб Пазняк, Ціханоўская, Калеснікава, Латушка разам працавалі на Беларусь50

У Гомелі пара зарэгістравала свой шлюб у касцюмах Дзеда Мароза і Снягуркі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі2

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць