Грамадства3535

Пазьняк заклікаў да змаганьня і байкoту

Восем студеньскіх тэзаў Зянона Пазьняка пра вайну, змаганьне, здаровы сэнс, рэальныя патрабаваньні, патрэбу аргумэнтацыі ды інш., узятых з прамовы на сойме КХП-БНФ.

Восем студеньскіх тэзаў Зянона Пазьняка пра вайну, змаганьне, здаровы сэнс, рэальныя патрабаваньні, патрэбу аргумэнтацыі ды інш., узятых з прамовы на сойме КХП-БНФ.

Пра маскоўскі плян

На газавую пятлю накідваецца фінансавая ўдаўка (рэжым ператвараюць у даўжніка Расеі) і пракладваецца дарога рускаму мафіёзнаму капіталу на Беларусь. У канцы гэтай камбінацыі плянуецца анэксія пад выглядам папяровай «саюзнай дзяржавы».

Пра адсутнасьць здаровага сэнсу

На Беларусі цяпер стварылі такое становішча, калі можна чакаць любой авантуры незалежна ад заканадаўства і здаровага сэнсу. Цэлы народ апынуўся ў закладніках адной асобы, на паводзіны якой ён ня мае аніякага ўзьдзеяньня.

Пра адсутнасьць прагнозаў

Бачаньне будучыні ў такіх абставінах страціла ўсе элемэнты прагнозу і выступае ў якасьці катэгарычнага імпэратыву: альбо грамадзтва будзе змагацца за свабоду і народную незалежнасьць з прамаскоўскай дыктатурай, альбо рана ці позна настане дзяржаўная і народная сьмерць.

Пра адсутнасьць выбару

Барацьба ня ёсьць тут выбарам, але неабходнасьцю. Формы змаганьня могуць быць рознымі, але ўсе яны мусяць грунтавацца на агульных нацыянальна‑дэмакратычных каштоўнасьцях, нацыянальнай ідэі і нацыянальных інтарэсах, гэта значыць на тым, што аб’ектыўна яднае ўсіх беларусаў і што найперш трапляе пад пагрозу зьнішчэньня.

Пра авангард і народ

Беларускае змаганьне, нягледзячы на існаваньне «катэгарычнага імпэратыву», было гістарычна заўсёды барацьбой нацыянальнага авангарду і пасіўнай падтрымкі. Задача авангарду заўсёды была адна — пераламаць сітуацыю, пусьціць працэс разьвіцьця ў народнае рэчышча.

Пра рэальныя патрабаваньні

Зразумела, што нельга ставіць нерэальных патрабаваньняў. Стварэньне беларускай сілы ня ёсьць сынонімам дамінацыі, масавасьці ці перавагі. Мусіць стацца сіла, здольная на разьвіцьцё і рэальнае змаганьне пры падтрымцы значнай часткі людзей.

Пра тэндэнцыі роздумаў беларусаў

Бо тое, што перад абліччам зьнешняй расейскай і ўнутранай пагрозы існаваньню беларускай дзяржаўнасьці, пытаньне агульнанацыянальнага супраціўленьня і барацьбы супраць паўзучай агрэсіі пачынае ўсё больш непакоіць пачуцьці і розумы беларусаў, — гэта ўжо не выклікае сумненьня. І вельмі істотна, каб трывога за лёс дзяржавы, дэмакратыі і нацыі вылілася б у рэальную беларускую форму супраціву…

Пра аргумэнтацыю

Цяпер нам, сябрам Сойму, неабходна, таксама, падрыхтаваць абгрунтаваньне няўдзелу беларусаў у чарговых «выбарах» рэжыму… Нашае абгрунтаваньне мусіць быць аргумэнтаваным і разгорнутым, нягледзячы на поўную зразумеласьць дзеяньняў для ўсіх нас.

Поўны тэкст выступу можна прачытаць на сайце Беларускай Салідарнасьці

Каментары35

Цяпер чытаюць

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй12

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы зноў падымалі авіяцыю для барацьбы з дронамі і закрывалі Люблінскі аэрапорт9

У паветранай прасторы Румыніі перахапілі расійскі дрон

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме31

Памёр прафесар Міхась Кандрацюк

У Непале прэм'ер-міністрам упершыню прызначылі жанчыну1

Павел Вінаградаў за час адседкі схуднеў на 40 кг ФОТАФАКТ14

«Жывём тут як у танку». Беларусы з памежжа расказалі, як перажываюць закрытую мяжу і вучэнні4

У ААН прагаласавалі за стварэнне палесцінскай дзяржавы17

У Беларусі расце запазычанасць насельніцтва па банкаўскіх крэдытах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй12

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць