Twitter запусціў групавыя чаты і ўласны відэахостынг
У хуткім часе ў твітаран па ўсім свеце з’явіцца магчымасць запампоўваць відэа да 30 секунд і перапісвацца ў групавых чатах.

Фота з сайта dradssolutions.com
Групавыя чаты прызначаныя для супольнай перапіскі, якую не хочацца рабіць публічнай. У адным чаце могуць знаходзіцца карыстальнікі, не падпісаныя адзін на аднаго.
Запампоўваць кароткія відэа на ўласны хостынг Twitter ужо маюць магчымасць уладальнікі iPhone і некаторыя верыфікаваныя карыстальнікі (вядомыя асобы, хто пацвердзіў «сапраўднасць» акаўнта).
Кіраўніцтва Twitter не ўдакладняе, калі менавіта новыя функцыі стануць даступныя карыстальнікам праз браўзер ды мабільныя праграмы апроч Twitter для iPhone.
Цяпер чытаюць
«Наіўна спадзяваліся зарабляць у Еўропах, прыязджаць дадому лячыць зубы на халяву і здаваць кватэру». Прапаганда пачала апраўдваць дарагія жыроўкі для «дармаедаў»
Каментары