Свет2020

Далучэнне Крыма да Расеі ўхваляюць 93% крымчан

Далучэнне Крыма да Расеі ўхваляюць 93% крымчан, толькі 4% выступаюць супраць, высветліла маркетынгавая кампанія GfK Украіна. Сваё даследаванне ў Крыму яны праводзілі па замове кампаніі Berta Communications для ўкраінскага праекта Free Crimea.

Звыш за палову крымчан паведамілі, што пасля далучэння да Расіі іх матэрыяльнае становішча палепшала (мацней за іншых гэта адчулі пенсіянеры), больш за ўсё жыхароў паўвострава турбуюць узброены канфлікт на ўсходзе Украіны, рост цэнаў і транспартная ізаляцыя (у моладзі на першым месцы інфляцыя), а ў пачатак поўнамаштабнай вайны Расіі з Украінай вераць толькі 14% апытаных. Пры гэтым 84% крымчан глядзяць расейскія тэлеканалы, але толькі 10% ім давяраюць — у лідарах па інфармацыйным даверы сацыяльныя сеткі.

У тым, што ўкраінскія СМІ паведамляюць няпраўду пра тое, што адбываецца ў Крыме, упэўненыя амаль 80% рэспандэнтаў.

Увесну 2014 года, паводле звестак Лявада-цэнтра, далучэнне да Расіі падтрымлівалі 79% крымчан. Сацыёлагі тлумачаць рост падтрымкі эфектам вайны ў Данбасе. Жыхары баяцца, што ў выпадку, калі б анексіі не адбылося, Крым сёння таксама стаўся б зонай грамадзянскай вайны.

Адзін са стваральнікаў Free Crimea Тарас Беразавец мяркуе, што вынікі апытання тлумачацца як бояззю людзей казаць праўду, так і расчараваннем, што ўкраінскія ўлады не здольныя нічога зрабіць для праўкраінскіх насельнікаў Крыма. Ён таксама нагадвае, наколькі гнуткай бывае грамадская думка. У 1991 годзе 90% жыхароў Крыма на рэферэндуме выказалася за захаванне СССР, а ў канцы года ўжо 52% людзей прагаласавалі за незалежнасць Украіны.

Каментары20

Цяпер чытаюць

«ЗША хочуць нармалізацыі літоўска-беларускіх адносін. Адсюль і рухі з офісам Ціханоўскай»9

«ЗША хочуць нармалізацыі літоўска-беларускіх адносін. Адсюль і рухі з офісам Ціханоўскай»

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла 32‑гадовая дызайнерка Вольга Шаўцова — амаль палову свайго жыцця яна змагалася з анкалогіяй4

Новы канфлікт вакол «Пагоні». Літоўцы вінавацяць беларускі футбольны клуб у крадзяжы іх сімволікі69

У Ваўкавыскім раёне жыхарку вёскі аштрафавалі за вялікую колькасць катоў. Але юрыстка дапамагла адбіцца3

Пасля жудаснай аварыі ў Светлагорскім раёне шпіталізавалі восем чалавек

Плануюць аб'яднаць беларускую «Е-Паслугу» і расійскія «Госуслуги»12

Венесуэльская лаўрэатка Нобелеўскай прэміі міру прысвяціла яе свайму народу і Дональду Трампу5

У Еўрасаюзе набылі моц новыя правілы палітычнай рэкламы. Яны павінны ўскладніць знешняе ўмяшанне ў выбары

Найбуйнейшы нафтавы тэрмінал Крыма пасля атакі дрона гарыць пятыя суткі1

Шэсць чалавек загінулі ў Светлагорскім раёне пры аварыі маршруткі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«ЗША хочуць нармалізацыі літоўска-беларускіх адносін. Адсюль і рухі з офісам Ціханоўскай»9

«ЗША хочуць нармалізацыі літоўска-беларускіх адносін. Адсюль і рухі з офісам Ціханоўскай»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць