Свет33

Парашэнка прызначыў Саакашвілі кіраўніком Міжнароднай рады рэформаў

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка стварыў Дарадчую міжнародную раду рэформаў і прызначыў яе кіраўніком экс-прэзідэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-службы кіраўніка дзяржавы.

«Мы дастаткова доўга думалі, як лепш выкарыстоўваць веды, досвед і ўнікальныя ноу-хау Міхаіла Саакашвілі. У Грузіі ён змог фактычна рэфармаваць ўсе сферы эканамічнай, палітычнай і грамадскага жыцця. Той шлях, які мы пачалі ў мінулым годзе з Рэвалюцыі Годнасці, нашы суседзі праклалі і праверылі. і яны гатовыя дзяліцца з намі сваім досведам. Да нядаўняга часу Міхаіл быў, па сутнасці, пазаштатным кансультантам па пытаннях рэформаў. і сёння, нарэшце, ён атрымае афіцыйны статус», — сказаў Парашэнка.

Дарадчая міжнародная рада рэформаў — кансультатыўны орган, асноўнай задачай якога з'яўляецца напрацоўка прапаноў і рэкамендацый па ажыццяўленні і ўкараненні ва Украіне рэформаў на аснове лепшага міжнароднага досведу. Рада будзе прыцягваць замежных экспертаў да рэфармавання ўкраінскага заканадаўства, а таксама павышаць узровень міжнароднай падтрымкі Украіны.

«Міхаіл стане прадстаўніком Украіны за мяжой і, адначасова, прадстаўніком міжнароднай супольнасці ва Украіне. Мы ўпэўненыя, што менавіта ён зможа наладзіць двухбаковую камунікацыю паміж Украінай і светам па пытаннях рэформаў - прыцягнуць лепшы замежны досвед і годна прадстаўляць нашу працу за мяжой», — адзначыў Парашэнка,

Каментары3

Цяпер чытаюць

Памёр былы палітвязень Валерый Цімашэнка. Яму было 42 гады1

Памёр былы палітвязень Валерый Цімашэнка. Яму было 42 гады

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны30

У Варшаве перапахаваюць пісьменніка Сяргея Пясецкага4

Перавозчыкі ўжо аднавілі прамыя рэйсы ў Польшчу. Колькі цяпер каштуюць білеты4

«Дзіда трапіла яму ў грудзі». Падчас прадстаўлення ў Лідзе смяротна паранілі каня3

Трамп дазволіў НАТА збіваць расійскія самалёты і пахваліў Украіну за выдатную працу2

Трамп збіраецца пагаварыць з Орбанам, каб той не купляў расійскай нафты1

Беларус расказаў, як яго спрабавалі ўцягнуць у ценявы бізнэс па пастаўцы люксавых аўто з Польшчы ў Расію1

Новым сімвалам беларускага турызму зрабілі кветку бульбы14

У Барысаве збіраюцца выпякаць фіялетавы хлеб2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр былы палітвязень Валерый Цімашэнка. Яму было 42 гады1

Памёр былы палітвязень Валерый Цімашэнка. Яму было 42 гады

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць