Усяго патроху11

Памёр легендарны шахматыст Бобі Фішар

Ён пражыў роўна столькі, колькі клетак на шахматнай дошцы, ні годам больш. Робэрт Фішар таксама вядомы сваёй экстравагантнасьцю. Сын габрэйкі і немца ён рабіў антысэміцкія заявы і ня мог схаваць радасьці з нагоды тэракту 11 верасьня 2001 г.

У Ісьляндыі на 65‑м годзе жыцьця памёр былы чэмпіён сьвету па шахматах Бобі Фішар. Паведамляецца, што гросмайстар быў цяжка хворы.

Фішар атрымаў грамадзянства Ісьляндыі ў 2005 г., пасьля таго, як зьехаў зь Японіі.

У Японіі ён правёў восем месяцаў у турме, аднак затым Токіё дазволіў яму выехаць з краіны, нягледзячы на запыт аб экстрадыцыі, пададзены Злучанымі Штатамі.

ЗША патрабавалі ягонай выдачы, заяўляючы, што Фішар парушыў міжнародныя санкцыі, калі пагадзіўся згуляць матч у Югаславіі ў 1992 г.

Чэмпіён у 13 гадоў

Робэрт Фішар нарадзіўся 9 сакавіка 1943 г. у Чыкага. За шахматную дошку ён сеў у шэсьць гадоў. А ўжо ў 13 гадоў перамог на юнацкім чэмпіянаце ЗША па шахматах, стаўшы самым маладым чэмпіёнам краіны па гэтым відзе спорту.

У 1960 г. у Аргентыне ён упершыню прайграў узыходзячай зорцы з СССР Барыс Спаскаму. А ў 1972 г. Фішар адваяваў у Спаскага тытул чэмпіёна сьвету па шахматах. Ён адзіны амэрыканец па паходжаньні, заваяваўшы гэты тытул. Фішар быў адзінаццатым чэмпіёнам сьвету.

Фішар заставаўся чэмпіёнам сьвету па 1975 г., калі ён пачаў працэс з ФІДЭ ў сувязі зь яе правіламі. У выніку ФІДЭ пагадзілася з 63 з 64 патрабаваньнямі гросмайстра. Аднак ён не задаволіўся і адмовіўся ад матчу, а чэмпіёнам сьвету быў абвешчаны Анатоль Карпаў.

Пасьля гэтага Фішар не ўдзельнічаў у афіцыйных спаборніцтвах. У 1992 г. ён прыняў прапанову згуляць матч‑рэванш са Спаскім у Югаславіі. Амэрыканец атрымаў перамогу, якая дорага яму каштавала.

Улады ЗША зьвінавацілі яго ў парушэньні абвешчанага ЗШАбайкоту Югаславіі. У выніку Фішар так і не вярнуўся на радзіму.

Габрэй паводле паходжаньня Робэрт Фішар нярэдка рабіў антысэміцкія заявы. У 1999 г. ён сказаў, што Амэрыка цалкам кантралюецца габрэямі.

Пасьля падзей 11 верасьня 2001 г. Фішар ня мог схаваць сваёй радасьці ў інтэрвію філіпінскаму радыё: «Гэта цудоўна. Прыйшоў час раз і назаўсёды пакончыць з Амэрыкай».

Бі-Бі-Сі

Каментары1

Цяпер чытаюць

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу17

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу

Усе навіны →
Усе навіны

У Рызе выявілі групу расейскіх інфарматараў з ліку грамадзян Латвіі, два з іх паспелі з'ехаць у Беларусь3

Трамп заявіў, што больш не абавязаны думаць пра мір, бо яму не ўручылі Нобелеўскую прэмію міру23

Калеснікава: Я не разумею, чаму Еўропа не пачала перамовы з Лукашэнкам раней за ЗША85

Асудзілі 33‑гадовую бухгалтарку з Брэста — імаверна, па справе Гаюна

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці ДТЗ у Грозным: загінуў кіроўца аўто, у які ўехаў картэж Адама Кадырава8

ДТЗ на МКАД: таксоўка ўрэзалася ў дарожную тэхніку, пацярпелі двое дзяцей

Якія гістарычныя аб’екты ў Мінску адрэстаўруюць у наступныя гады1

Аварыя на цепламагістралі ў Мінску — жыхары пяці раёнаў могуць застацца з халоднымі батарэямі4

Больш за 20 чалавек загінулі на поўдні Іспаніі ў чыгуначнай катастрофе5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу17

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць