Меркаванні1414

Максім Знак. Беларуская Вільня

    Пабудавалі ўзгоркі кубак.
    У ім ноччу засынаюць хмары,
    Знаходзіць вецер свой прытулак,
    Адпачываюць нашы мары.

    Пабудавалі ўзгоркі кубак.
    У ім ноччу засынаюць хмары,
    Знаходзіць вецер свой прытулак,
    Адпачываюць нашы мары.
    Шляхі ўсе, кожная сцяжына,
    Сюды спускаюцца паволі.
    І нас нясьсе няўмольнай плыньню
    Мы заўжды тут, тут наша воля,
    Тут Наша доля, Наша Ніва
    Тут годнасьць нашая, ды слава,
    Ўсё ў тым краю сэрцу міла,
    Ды кажуць, што яго ня стала.

    Бачу горад, бачу дахі стракатыя,
    Ды зялёнае навакольле,
    Пазнаю яго быццам памятаю,
    Хоць раней і не быў тут ніколі.
    Мо я ў снах да яго прылятаю,
    Ці прачнулася памяць Дзядоў,
    Але ж я сапраўды адчуваю
    Быццам я тут адзін з жыхароў

    Гэта родны мне горад, але зараз ён у іншай краіне.
    Нават назву замежную пішам на мапах сваіх.
    Але ён для мяне назаўжды беларуская Вільня,
    Гэтак сама, як быў ён спрадвеку для продкаў маіх

    Палымнее касцел Святой Ганны,
    На далоні не зьмесьціцца ён,
    Але буду ў душы я старанна
    Трапяткі несьці цэглы агонь.
    Брама Вострая — грукат у грудзях,
    Пачынаецца горада сэрца,
    Міма вольна спыняюцца людзі,
    Матка Боска глядзіць у вакенца.
    Я зусім ненабожны таму мне няёмка і дзіўна,
    Захацелася ўкленчыць, галаву перед Маці схіліць.
    Ты крывіцкая Мекка мая, беларуская Вільня,
    Я маліцца хачу, навучы, як мне гэта рабіць.

    Гедымінаў уздымаецца замак,
    Побач з ім толькі неба абшар,
    Сустракаў тут апошні свой ранак
    Яська твой назаўжды гаспадар.
    Не быў першым ён, не быў адзіным,
    Я на могілкі Роса прыйшоў,
    Бачу лепшыя людзі Радзімы
    Чарадой пахавальных крыжоў.
    Тут быў Колас, Купала, Багдановіч, Луцкевіч, Скарына…
    Думкі вашыя рэхам дагэтуль ў завулках гучаць.
    Ты з Дзядоў збудавана маіх беларуская Вільня,
    З маёй памяці ты і нікому яе не адняць.
    Вечар трэба дадому спяшацца,
    Але цьвёрда упэўнены я ‑
    Раз за разам я буду вяртацца,
    Туды, дзе стаіць Вільня мая.
    Дзякуй горад у нас атабралі,
    Не далі зруйнаваць і забіць,
    Дзякуй спадчыну нам захавалі,
    Адчуваю, як сэрца баліць.
    У гэтым горадзе зараз літоўцы жывуць, не ліцьвіны,
    Беларускае мовы на вуліцах ужо не чуваць,
    Ды не дасьць нам чужынцамі быць беларуская Вільня
    З Вострай брамы у пагоню ізноў воі на конях ляцяць.

    Гэта родны мне горад, але зараз ён у іншай краіне,
    Нават назву замежную пішам на мапах сваіх,
    Але ён для мяне назаўжды беларуская Вільня,
    Гэтак сама, як быў ён спрадвеку для продкаў маіх.

Каментары14

Цяпер чытаюць

Азаронак напісаў пра палітэмігранта — пасля гэтага брата і бацьку таго кінулі за краты2

Азаронак напісаў пра палітэмігранта — пасля гэтага брата і бацьку таго кінулі за краты

Усе навіны →
Усе навіны

Як выпадковае знаёмства ў гей-клубе скончылася гучным забойствам. Новыя дэталі па справе беларуса, які 25 гадоў таму зарэзаў прадзюсара ў Маскве6

У Беларусі за 5 тысяч рублёў прадаюць 200-рублёвую банкноту. У яе вельмі незвычайны брак1

У ЗША могуць запусціць рэаліці-шоу, дзе імігранты будуць спаборнічаць за грамадзянства3

Затрымалі адміністратара беларускай Вікіпедыі Максіма Лепушэнку5

Беларускі ВУП вырас на 2,8 працэнта, але тэмпы запаволіліся1

Для ўсіх дзесяцікласнікаў увядуць вучэбна-палявыя зборы35

У тыктоку пакістанцам рэкламуюць магчымасць атрымання дазволу на працу ў Беларусі. Але беларусы бачаць падвох адразу1

Карпянкоў заявіў, што 90% навабранцаў хочуць служыць па кантракце18

Расія выставіла Украіне восем умоў21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Азаронак напісаў пра палітэмігранта — пасля гэтага брата і бацьку таго кінулі за краты2

Азаронак напісаў пра палітэмігранта — пасля гэтага брата і бацьку таго кінулі за краты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць