Сталiчная Дзяржаўтаiнспекцыя распачала татальнае «паляванне» на парушальнiкаў правiлаў паркоўкi. Супрацоўнiкi Дзяржаўтаiнспекцыi будуць бязлiтасна караць парушальнiкаў на месцы або адвозіць аўто на штрафстаянку.

Сталiчная Дзяржаўтаiнспекцыя распачала татальнае «паляванне» на парушальнiкаў правiлаў паркоўкi.
Як паведамiла начальнiк аддзела агiтацыi i прапаганды ўпраўлення ДАІ ГУУС Мiнгарвыканкама Жана Тройна, асаблiва пiльная ўвага будзе скiравана на цэнтральную частку горада. У прыватнасцi, пад жорсткiм кантролем «даiшнiкаў» акажуцца вулiцы Кiрава, Камсамольская, Валадарскага, Ленiна, Энгельса, Iнтэрнацыянальная, Раманаўская Слабада, Мельнiкайтэ, Нямiга

Супрацоўнiкi Дзяржаўтаiнспекцыi будуць бязлiтасна караць парушальнiкаў на месцы. А ў выпадках, калi кiроўцы не будзе побач з аўтамабiлем, якi замiнае руху астатняга транспарту, машыну эвакуiруюць на штрафстаянку. У такiм выпадку гаспадару «жалезнага каня» давядзецца заплацiць не толькi за няправiльную паркоўку, але i за знаходжанне аўтамабiля на штрафстаянцы.
Фота photo.bymedia.net
Каментары