Усяго патроху

Боб з канапель, або нашаніўскі пэрыяд Боба Марлі

Зыгмунд Фройд – рэдакцыі газэты «Наша Ніва»

Шаноўныя паны!

Ваш Зігі, 1906 год, у Вене

Галоўны рэдактар газэты «Наша Ніва» Ўласаў – Зыгмунду Фройду

Шаноўны пан!

Учора я меў сон: быццам бы тэлефануюць мне на мабільнік і паведамляюць, што нашу газэту выкрасьлілі са сьпіскаў Белсаюздруку, і мы цяпер вымушаныя распаўсюджвацца праз інтэрнэт. Ці ня мелі б вы ласкі як аўтар «Тлумачэньня сноў» растлумачыць мне, што азначае гэты сон і што такое, у прыватнасьці, «мабільнік» ды «Белсаюздрук» і чаму мы, здаровыя беларускія дзецюкі, мусім распаўсюджвацца праз гэты інтэрнэт?

ваш Уласаў, 1906 год, у Вільні

Капітан браняносца «Пацёмкін» – Зыгмунду Фройду

Шаноўны пан!

Будзеце заляцацца да маёй жонкі ў Бадэн-Бадэне – прыйду з хлопцамі па Дунаі ў Вену – нос адкушу.

Ваша сьмерць, у Адэсе

Імпэратар Аўстра-Вугорскае імпэрыі Франц-Язэп І – імпэратару Расейскае імпэрыі Мікалаю ІІ

Мыкола!

Не забудзь павіншаваць дзядзьку Эдзіка зь Лёндану з 65-годзьдзем. Дарэчы, ён пытаецца, ці не патрэбны табе слон для заапарку – яму якраз падагналі адзін сымпатычны табун з індыйскіх калёніяў.

Твой Франак, у венскім крэсьле

Слон зь лёнданскага заапарку – чэмпіёну сьвету па шахматах Ласкеру

Шаноўны пан!

У сувязі зь неадвалочнымі справамі ў Санкт-Пецярбургу вымушаны адмовіцца ад гонару быць фігурай у вашым матчы за званьне чэмпіёна сьвету.

Ваш С., у Лёндане

Зыгмунд Фройд – рэдакцыі газэты «Наша Ніва»

Айн-айн... Цвай-цвай... (праверка асадкі).

Шаноўныя паны!

Дазвольце мне засяродзіцца яшчэ на адным аспэкце маёй тэорыі. Зараз мова пойдзе аб інфантыльных пагрозах смаркатых гістэрыкаў, у прыватнасьці, іхніх грозьбах адкусіць нос псыхааналітыку. Падобныя пагрозы вылучаюцца прымітывізмам стылю і дэбілізмам зьместу. Гэта яскравы прыклад таго, што мы, псыхааналітыкі, называем Эдзікаў комплекс, карані якога хаваюцца ў хлапечым страху перад магутнай сілай бацькі, які проста можа адкруціць мазгаўню.

У процівагу такім нямоглым гістэрыкам мова сапраўднага мужчыны, мачоіста, агрэсара, праўдзівага гіганта характарызуецца вытанчанасьцю і далікатнай узьнёсласьцю.

Дадамо шчэ’, што такі ўльтыматыўны асілак у сваім пісьме почасту выкарыстоўвае ласкава-памяншальныя формы.

У Бадэн-Бадэне

Янка Купала – рэдакцыі газэты «Наша Ніва»

Прывітаньніца, шаноўненькія паночкі!..

Галоўны рэдактар газэты «Наша Ніва» Ўласаў – Янку Купалу

Шаноўны пан!

Ваш верш «Мужык» мы атрымалі. Дзяк.

Ваш Уласаў, у Вільні

Будучы дзядуля Боба Марлі – будучай бабулі Боба Марлі

О-е!

Твой Ігнат Бінт

Павал Касьцюкевіч

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў27

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Усе навіны →
Усе навіны

Акцыянеры Tesla ўхвалілі патэнцыйную выплату Маску амаль трыльёна даляраў3

Пад Мінскам на гродзенскай трасе пашкоджаны мост2

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады34

Гіганцкі зубр, якога месяц таму везлі па трасе М1, прызямліўся ў Баранавічах4

У Белым доме мужчына страціў прытомнасць у прысутнасці Трампа6

Прыхаванае пранікненне: якія змены ў тактыцы расійскай арміі паказаў штурм Пакроўска?16

Для беларускіх кадэтаў фармуюць культ генерала, які аддаў жыццё за Расійскую Імперыю7

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці9

Як жыве прымежная польская Кузніца ў прадчуванні адкрыцця мяжы з Беларуссю8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў27

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць