Грамадства1313

У Беларусі пасля дэкрэта «дармаедам» па-ранейшаму быць выгадней, чым працаваць

Калі падлічыць, то падаткі, якія плаціць сярэдні беларус, амаль у тры разы большыя за суму, якую будуць аддаваць дзяржаве «дармаеды».

Сярэдні заробак у студзені 2015 года склаў 6 023 мільёна рублёў. Атрымліваецца, што беларус, які зарабляе такую суму штомесяц, аднаго падаходнага падатку за год заплаціць дзяржаве 9 мільёнаў 395 тысяч рублёў. А плюс да таго, яшчэ прадпрыемства ці ён сам плацяць у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва 35%. Г.зн. яшчэ каля 25 мільёнаў.

Падатак жа, які будуць спаганяць з «утрыманцаў», складзе 20 базавых велічынь, ці 3,6 мільёнаў рублёў у год. Розніца відавочная. Праўда, у «лайдакоў» няма афіцыйных даходаў.

Нагадаем, што Аляксандр Лукашэнка 2 красавіка падпісаў дэкрэт №3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства». Дэкрэт устанаўлівае абавязак грамадзян Беларусі, замежных грамадзян, якія пастаянна пражываюць у рэспубліцы, і асоб без грамадзянства, якія не ўдзельнічалі ў фінансаванні дзяржаўных расходаў або ўдзельнічалі ў такім фінансаванні менш за 183 каляндарныя дні ў мінулым годзе, па выплаце збору ў памеры 20 базавых велічынь.

Грамадзяне, якія займаюцца 183 каляндарных дні і больш у годзе працоўнай і іншымі усталяванымі дэкрэтам відамі дзейнасці, прызнаюцца ўдзельнікамі ў фінансаванні дзяржаўных расходаў і, адпаведна, вызваляюцца ад выплаты збору.

Да ўдзелу ў фінансаванні дзяржвыдаткаў будуць адносіцца таксама перыяды выхавання дзіцяці ва ўзросце да 7 гадоў, дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў, траіх і больш непаўналетніх дзяцей.

Дэкрэтам вызначаны вычарпальны пералік катэгорый грамадзян, якія вызваляюцца ад выплаты збору. У прыватнасці, гэта недзеяздольныя грамадзяне, інваліды, асобы маладзейшыя за 18 гадоў, жанчыны, якія дасягнулі ўзросту 55 гадоў, мужчыны, якія дасягнулі ўзросту 60 гадоў, і некаторыя іншыя катэгорыі грамадзян.

Сума збору, якая падлягае выплаце плацельшчыкамі, памяншаецца на сумы выплачаных імі ў мінулым падатковым перыядзе падаткаў (падаходны падатак з фізічных асоб, адзіны падатак з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асоб, падатак пры спрошчанай сістэме падаткаабкладання).

Нявыплата або няпоўная выплата збору цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад 2 да 4 базавых велічынь або адміністрацыйны арышт з абавязковым прыцягненнем да выканання грамадска карысных работ.

Дэкрэт уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання і будзе прымяняцца да адносін, якія ўзніклі з 1 студзеня 2015 года.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Затрыманы экс-кіраўнік РРБ-Банка Віталь Дранкевіч, у мінулым сам следчы1

Затрыманы экс-кіраўнік РРБ-Банка Віталь Дранкевіч, у мінулым сам следчы

Усе навіны →
Усе навіны

З пачатку поўнамаштабнай вайны Еўрасаюз заплаціў Расіі на 124 мільярды еўра больш, чым выдзеліў на падтрымку Украіны8

Сталі вядомыя падрабязнасці пра двух украінцаў, якія здзейснілі дыверсію на польскай чыгунцы і ўцяклі ў Беларусь11

Памятаеце ўкраінку, якую расіяне прывязалі да слупа? Тыя, хто яе катаваў, за гады вайны амаль усе загінулі. А вось што робіць цяпер яна23

Памідоры па 30 рублёў і хатняя каўбаса па 55: што прадаюць на элітным рынку Валяр'янава1

Літоўскія фуры сутыкаюцца з праблемамі пры выездзе з Беларусі6

Ва ўніверсаме «Суседзі» заўважылі торбачкі з лагатыпам Louis Vuitton ФОТАФАКТ1

Прайшло лёсаванне стыкавых матчаў чэмпіянату свету па футболе5

У Турцыі да 25 гадоў асудзілі адэсіта, які насмерць збіў двух узброеных рабаўнікоў15

Межы адкрываюцца. А што з візамі? Вось якія краіны іх выдаюць ахвотней2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрыманы экс-кіраўнік РРБ-Банка Віталь Дранкевіч, у мінулым сам следчы1

Затрыманы экс-кіраўнік РРБ-Банка Віталь Дранкевіч, у мінулым сам следчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць