Бізнэсмена з Мінска пасадзілі па чатырох палітычных артыкулах. Ён падтрымліваў Расію, а ўкраінцаў называў «хахламі»
Яўген Валыхін робіць вокны і займаецца шкленнем. Амаль год таму яго затрымалі і кінулі за краты. Але ягоныя погляды зусім не тыповыя для палітвязня.

Яўгену Валыхіну 52 гады. Ён мінчук. Калі верыць сацсеткам, спачатку вучыўся ў Расіі — у Магнітагорскім індустрыяльна-педагагічным тэхнікуме, — а пасля ў Беларускім камерцыйным універсітэце кіравання. У Яўгена ёсць непаўналетні сын.
У Валыхіна ўласны бізнэс. Больш за 20 гадоў ён займаецца вырабам і ўстаноўкай ПВХ-вокнаў, балконных рам і іншых падобных канструкцый. Спецыялізацыя фірмы — балконы і лоджыі пад ключ: шкленне, уцяпленне, унутраная абшыўка, падлога з падагрэвам.
У сацсетках мужчыны — настальгія па СССР, рэпосты пра «герояў Наваросіі» і крытыка расійскіх уладаў. У каментарах ён называе украінскага журналіста Гардона гандонам, украінцаў — «хахламі» і «ўкрахахлажыдамі», а Зяленскага — наркаманам. Праўда, на яго старонках прысутная і крытыка Лукашэнкі, але апошняе паведамленне такога кшталту мы знайшлі толькі сямігадовай даўніны.

Апошні раз Валыхін нешта пісаў у сацсетках напрыканцы лістапада 2024 года. Дата затрымання і сутнасць абвінавачанняў супраць Яўгена невядомая.
Яго нядаўна асудзілі па чатырох крымінальных артыкулах — «заклікі да санкцый» (ч. 3 арт. 361 КК), «распальванне варожасці» (ч. 1 арт. 130 КК), «абраза Лукашэнкі» (ч. 1 арт. 368 КК) і «абраза прадстаўніка ўлады» (арт. 369 КК).
Прысуд невядомы, але ён быў звязаны з пазбаўленнем волі — Валыхіну пагражала да 12 гадоў калоніі.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬУ зняволенні памёр асуджаны па палітычных артыкулах даносчык і ўдзельнік акцый за Лукашэнку
Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам
«Мае продкі — немцы, але ў душы я рускі». Немец атрымаў шэсць гадоў за шпіянаж. І цікавая паралель са справай Крыгера ў Беларусі
Каментары