Свет4343

Мірны план Трампа прадугледжвае зняцце з Расіі санкцый і яе поўнае вяртанне ў сусветную эканоміку

Як паведамляюць крыніцы Bloomberg і «РБК-Украіна», у новым мірным плане ЗША па Украіне прэзідэнт Дональд Трамп нібыта прапануе, каб Украіна акрамя скарачэння сваіх узброеных сіл і тэрытарыяльных уступак згадзілася таксама на зняцце з Расіі санкцый. План прадугледжвае спыненне расследавання ваенных злачынстваў расійскай арміі і перадачу Данбаса пад кантроль Масквы, піша The Moscow Times.

Дональд Трамп і ягоны спецпрадстаўнік Стыў Уіткаф. Фота: The White House

Адна з крыніц «РБК-Украіна» адзначае, што праект з 28 пунктаў уключае амністыю па ўсіх ваенных злачынствах і фактычнае поўнае вяртанне Расіі ў сусветную эканоміку.

20 лістапада прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі сустракаўся ў Кіеве з амерыканскай дэлегацыяй пад кіраўніцтвам міністра арміі ЗША Дэна Дрыскала, якога Трамп накіраваў для прасоўвання свайго плана.

Дыпламаты Еўрасаюза выказалі скептыцызм адносна любой мірнай здзелкі, якая будзе прынята без уліку пазіцыі Кіева і еўрапейскіх саюзнікаў, адзначаючы, што Пуцін згаджаецца на прапановы толькі пад ціскам.

Крыніцы таксама паведамляюць, што план складаўся пры ўдзеле пасланнікаў Трампа і Расіі, і яго мэта — перашкодзіць увядзенню санкцый супраць «Лукойла» і «Раснафты», якія павінны набыць моц 21 лістапада.

Сярод іншых умоў плана — забарона размяшчэння замежных міратворцаў ва Украіне, скарачэнне і абмежаванне ўзбраенняў УСУ, фактычнае прызнанне Данбаса за Расіяй з выплатай «арэнднай платы», а таксама «абяцанне» Крамля не нападаць на Украіну і краіны Еўропы.

Каментары43

  • Ну-ну
    20.11.2025
    «...яго мэта — перашкодзіць увядзенню санкцый супраць «Лукойла» і «Раснафты», якія павінны набыць моц 21 лістапада».

    Нешта ня бачу фанатаў зь іхнымі стабільнымі факсаграмамі пра «плян Рэйгана» з «цаной на нафту ў 0,000 даляраў за барэль». Ну і, мусіць, пляну зьняцьцю санкцыяў дужа радыя зянонаўскія лукафэрштээры, якія галасілі ва ўсе глоткі, што санкцыі – гэта нібыта супраць «звычайных людзей» і нібыта «штурханьне ў расею». Кушайце не абляпайцеся. ПАСЬПЯХОВЫ ПРЭЗЫДЭНТ ТРАМП ЗА 10000 ГАДОЎ!!! Ухахаха
  • gegf
    20.11.2025
    Вашингтонский сговор
  • Ян
    20.11.2025
    “Праект з 28 пунктаў уключае амністыю па ўсіх ваенных злачынствах расіі”.
    А чаму б тады і нацыстаў усіх не апраўдаць?

Цяпер чытаюць

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс155

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома сутнасць справы Софтклуба5

«Як цяпер з гэтым жыць?» Беларусы знайшлі на доларавай купюры выяву Жлобінскага райвыканкама5

Чарнобыль не дае пра сябе забыць. У грыбах з Веткі радыяцыя перавышала норму ў 82 разы1

Грэф расказаў Пуціну пра існуючую магчымасць атрымаць неўміручасць праз 6‑7 гадоў9

У Брэсце каля шматпавярховіка выкінулі цэлую калонію кажаноў. Гэта вельмі дрэнна 10

Польшча перадала Беларусі ноту аб выдачы асоб, падазраваных у дыверсіях у Польшчы

МЗС аблаяла Літву7

Глядзіце, як казачна ўпрыгожылі да навагодніх свят гандлёвы цэнтр Galleria ў Мінску5

Дэлегацыя вайскоўцаў ЗША прыехала ў Кіеў абмяркоўваць план спынення вайны ва Украіне3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс155

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць