Свет1111

Сталі вядомыя падрабязнасці пра двух украінцаў, якія здзейснілі дыверсію на польскай чыгунцы і ўцяклі ў Беларусь

Паведамляецца, што двое грамадзян Украіны, Яўген Іваноў і Аляксандр Конанаў, падазраюцца ў арганізацыі дыверсіі на польскай чыгунцы на заданне Расіі. Ім адпаведна 41 і 39 гадоў. Абодва толькі на некалькі гадзін прыязджалі ў Польшчу, а асноўную працу за іх нібыта выконвалі памагатыя, якіх польскія службы ўжо затрымалі, піша Onet.pl.

Разламаная рэйка на чыгунцы між Варшавай і Люблінам. Фота: Dyspozytura Trakcji / X

Паводле інфармацыі ўкраінскіх медыя, Іванова расійскія спецслужбы маглі завербаваць яшчэ ў студзені 2024 года. Ён, як сцвярджаюць, супрацоўнічаў з афіцэрам ГРУ Юрыем Сізавым і займаўся падрыхтоўкай дыверсіі на прадпрыемстве па вытворчасці дронаў у Львове.

Польская пракуратура выставіла Іванову і Конанаву абвінавачанні ў тэрарыстычнай дыверсіі на карысць Расійскай Федэрацыі. Ім пагражае пажыццёвае зняволенне. Абодва цяпер знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі.

Паведамляецца таксама пра першыя затрыманні іншых удзельнікаў аперацыі.

Нагадаем, што ў нядзелю, 16 лістапада, машыніст заўважыў пашкоджанні каля станцыі Міка на лініі Дэмблін — Варшава. Высветлілася, што частку рэек узарвалі. На месцы знайшлі камеру і яшчэ адно, неразарванае, выбуховае прыстасаванне. Пазней пад горадам Пулавы быў зафіксаваны другі інцыдэнт — пашкоджаная кантактная сетка, ад чаго ў цягніку выбіла шкло.

Польская пракуратура расследуе справу як акт тэрарызму і дыверсіі супраць чыгуначнай інфраструктуры на карысць замежнай разведкі.

Каментары11

  • Ганьба канешне
    20.11.2025
    Іваноў і Конанаў. Яны такiя украiнцы як я зiмбабвiец
  • Мда
    20.11.2025
    "Абодва цяпер знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі" - из чего это следует, кроме фантазий? Почему не на пляже в Рио?
  • Конечно нет!
    20.11.2025
    Ганьба канешне, Ермак! Миндич! Вот где настоящие вольные фамилии, вот где соль Земли Украинской!

Цяпер чытаюць

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс163

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс

Усе навіны →
Усе навіны

Дык што за аб'ект ляціць праз Сонечную, які нагадвае кіраваны касмічны карабель? Навукоўцы далі канчатковы адказ6

Стала вядома сутнасць справы Софтклуба5

«Як цяпер з гэтым жыць?» Беларусы знайшлі на доларавай купюры выяву Жлобінскага райвыканкама5

Чарнобыль не дае пра сябе забыць. У грыбах з Веткі радыяцыя перавышала норму ў 82 разы1

Грэф расказаў Пуціну пра існуючую магчымасць атрымаць неўміручасць праз 6‑7 гадоў9

У Брэсце каля шматпавярховіка выкінулі цэлую калонію кажаноў. Гэта вельмі дрэнна 10

Польшча перадала Беларусі ноту аб выдачы асоб, падазраваных у дыверсіях у Польшчы

МЗС аблаяла Літву7

Глядзіце, як казачна ўпрыгожылі да навагодніх свят гандлёвы цэнтр Galleria ў Мінску5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс163

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць