Свет22

Былую супрацоўніцу Кангрэса ЗША абвінавацілі ў інсцэніроўцы нападу на саму сябе. Яна казала, што на жываце напісалі «шлюха Трампа»

Былую супрацоўніцу Кангрэса абвінавацілі ў інсцэніроўцы жорсткага нападу па палітычных матывах: паводле версіі абвінавачвання, яна наняла чалавека, каб той парэзаў яе цела, пiша Бі-бі-сі.

Пракуроры сцвярджаюць, што 26‑гадовая Наталі Грын і яе саўдзельнік падстроілі напад на прыроднай сцежцы, а затым паведамілі паліцыі, што на Грын напалі трое ўзброеных мужчын, звязалі яе, напісалі «шлюха Трампа» (Trump whore) на яе жываце і нанеслі дзясяткі парэзаў.

Грын сказала паліцыі, што на яе напалі, бо яна працавала на рэспубліканскага кангрэсмена з Нью-Джэрсі Джэферсана Ван Дру, чыё імя не фігуруе ў абвінаваўчым акце, але яго офіс пацвердзіў, што жанчына была ў іх працаўладкаваная раней.

Грын абвінавачваюць у змове з мэтай хлуслівага паведамлення аб нападзе і ў дачы лжывых паказанняў паліцыі.

23 ліпеня Грын і яе саўдзельнік патэлефанавалі па нумары 911 і заявілі, што гулялі па лясной сцяжынцы ў прыродным запаведніку ў Эг-Харбар, штат Нью-Джэрсі, калі на іх напалі трое мужчын. Тыя нібыта называлі Грын па імені і згадвалі яе працу на федэральнага службоўца, гаворыцца ў абвінаваўчым акце.

Калі паліцыя прыбыла на месца, яны знайшлі Грын са сцягнутымі пластыкавымі сцяжкамі рукамі і нагамі, яе кашуля была нацягнутая на галаву, а на жываце было напісана «шлюха Трампа», і «[імя федэральнага служачага] расіст» — на спіне.

На яе твары, шыі, грудзях і плячы былі парэзы. Грын заявіла паліцыі — як на месцы, так і праз пару дзён, — што нападнік прыціснуў яе да зямлі і пагражаў застрэліць, адзначана ў дакуменце.

Падчас расследавання паліцыя выявіла, што паказанні Грын і яе саўдзельніка разыходзяцца. Таксама высветлілася, што саўдзельнік Грын незадоўга да інцыдэнту ўводзіў у інтэрнэце пошукавы запыт zip ties near me («пластыкавыя сцяжкі каля мяне»). Такія ж сцяжкі былі знойдзеныя ў аўтамабілі Грын. 

Паліцыя таксама заявіла, што знайшла чэк на суму 500 даляраў: Грын заплаціла майстру па мадыфікацыі цела за нанясенне ёй парэзаў у той жа дзень, калі нібыта адбыўся напад.

«Мы глыбока засмучаныя ўчорашнімі навінамі. Хоць Наталі больш не працуе ў офісе кангрэсмена, нашы думкі і малітвы з ёй. Мы спадзяемся, што яна атрымлівае неабходную дапамогу», — сказаў прадстаўнік офіса Ван Дру ў каментары Бі-бі-сі ў чацвер.

Грын пагражае да 10 гадоў турмы і штраф у памеры 500 тысяч даляраў, калі яе прызнаюць вінаватай па абодвух пунктах. Пакуль яе вызвалілі пад заклад у 200 тысяч даляраў.

Каментары2

  • Ну ребята, ну камон
    21.11.2025
    Лукашисты напрягаемся и всасываем информацию
  • Барадзед
    21.11.2025
    Нападение под Лиозно самое настоящее.

Цяпер чытаюць

Затрыманы экс-кіраўнік РРБ-Банка Віталь Дранкевіч, у мінулым сам следчы

Затрыманы экс-кіраўнік РРБ-Банка Віталь Дранкевіч, у мінулым сам следчы

Усе навіны →
Усе навіны

Памятаеце ўкраінку, якую расіяне прывязалі да слупа? Тыя, хто яе катаваў, за гады вайны амаль усе загінулі. А вось што робіць цяпер яна23

Памідоры па 30 рублёў і хатняя каўбаса па 55: што прадаюць на элітным рынку Валяр'янава1

Літоўскія фуры сутыкаюцца з праблемамі пры выездзе з Беларусі6

Ва ўніверсаме «Суседзі» заўважылі торбачкі з лагатыпам Louis Vuitton ФОТАФАКТ1

Прайшло лёсаванне стыкавых матчаў чэмпіянату свету па футболе5

У Турцыі да 25 гадоў асудзілі адэсіта, які насмерць збіў двух узброеных рабаўнікоў15

Межы адкрываюцца. А што з візамі? Вось якія краіны іх выдаюць ахвотней2

«Сын Гітлера», «мярзотнік» і «нацыст» — Бразілія абураная канцлерам Германіі7

Тут жыла савецкая эліта. У Мінску прадаецца рэдкая кватэра за $720 0005

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрыманы экс-кіраўнік РРБ-Банка Віталь Дранкевіч, у мінулым сам следчы

Затрыманы экс-кіраўнік РРБ-Банка Віталь Дранкевіч, у мінулым сам следчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць