Грамадства

«Мігранты залезлі ў прычэп, пакуль калега заязджаў на паром». Беларускі дальнабойшчык расказаў пра рызыкі працы ў Еўропе

Польскія мытнікі ўсё часцей паведамляюць пра затрыманне беларускіх дальнабойшчыкаў, якія вязуць кантрабанду, схаваную ў зацішных месцах прычэпа. Гэта могуць быць тытунёвыя вырабы і нават наркотыкі. Адказнасць звычайна кладзецца на кіроўцу. Але ці заўсёды дальнабойшчык ведае, што менавіта яму загрузілі, і ці можа ён даказаць сваю невінаватасць? Most пагаварыў пра гэта з беларускім дальнабойшчыкам Васілём (імя змененае), які працуе ў польскай транспартнай кампаніі.

Канфіскацыя цыгарэт. Фота: Strazgraniczna.pl

Васіль упэўнены: калі кантрабанду знаходзяць не ў грузе, а ў канструктыўных элементах аўтамабіля, вінаваты ў большасці выпадкаў сам кіроўца. У яго ёсць просты доступ да гэтых месцаў.

Такія знаходкі польскія мытнікі часта робяць на мяжы з Беларуссю. Ды і іх беларускія калегі часцяком знаходзяць схаваныя тавары.

«Тое, што праходзіць з Польшчы ў Беларусь, часцей за ўсё — свядомы выбар кіроўцы. Ён альбо сам схаваў тавар, альбо за грошы пагадзіўся перавезці. Там рэдка бываюць выпадковасці», — кажа ён.

Такія затрыманні амаль заўсёды заканчваюцца штрафамі і крымінальнымі справамі.

«Многія затрыманні выглядаюць як выкрыццё схованак, хоць у рэчаіснасці ніякага схаванага адсека ў фуры можа і не быць. Гаворка ідзе пра заводскія канструкцыі прычэпа — нішы і пустоты, якія першапачаткова прадугледжаныя заводам-вытворцам. Але рэнтгенам знайсці там кантрабанду зусім няцяжка».

«Кіроўцу — у турму, фуру — на штрафстаянку»

А вось пры выкананні рэйсаў унутры ЕС сітуацыя можа быць іншай. Забаронены груз часта трапляе ў машыну без ведама кіроўцы.

«Калі мяне дапускаюць на склад, я бачу груз і магу яго праверыць, тады так — адказнасць на мне. Але калі не дапускаюць, я не магу кантраляваць працэс. Я не бачыў, што туды паклалі — і пытаць з мяне няма чаго. Пасля загрузкі мы запаўняем дакументы, дзе пазначаем, прысутнічалі мы пры загрузцы ці не», — кажа суразмоўца.

Прычыны, чаму кіроўцаў не пускаюць на загрузку, могуць быць розныя. Напрыклад, калі загружаюць прадукты ці тавары, якія патрабуюць асаблівых умоваў, трэба быць у спецадзенні, у ахоўных шапачках. У такім выпадку кіроўцаў туды проста не пускаюць.

Выпадкі, калі на еўрапейскіх складах у фуры падкідаюць забароненыя рэчывы, паводле словаў Васіля, не рэдкасць.

«Ты загрузіўся ў Іспаніі, едзеш да Фінляндыі — ніводнай мяжы. Але ў Германіі могуць спыніць выбарачна. Калі знайшлі нешта, кіроўцу — у турму, фуру — на штрафстаянку», — кажа дальнабойшчык.

Як і калі менавіта кантрабанда трапляе ў груз, кіроўцы часцей за ўсё не ведаюць.

«Ну як я даведаюся, што, напрыклад, у кавунах схаваныя наркотыкі? — наракае Васіль. — Гэта робяць тыя, хто мае доступ да складу. Магчыма, там працуе мафія якая-небудзь».

Пасля серыі гучных справаў, калі кіроўцаў саджалі без доказаў, Іспанія, напрыклад, увогуле забараніла ім удзельнічаць у працэсе загрузкі. Зрабілі гэта, каб зняць з іх адказнасць за змесціва прычэпа.

«Доўга высвятлялі, ці не атрымаў калега грошы за перавозку мігрантаў»

Праблема не абмяжоўваецца кантрабандай грузаў. На некаторых маршрутах у Еўропе кіроўцы рызыкуюць, што ў прычэп залезуць мігранты, якія нелегальна перайшлі мяжу.

«У майго калегі такое здарылася ў Фінляндыі. Мігранты залезлі ў прычэп, пакуль ён заязджаў на паром. На даглядзе іх знайшлі — яго адразу затрымалі. Потым доўга высвятлялі, ці не атрымаў ён за гэта грошы», — расказвае дальнабойшчык.

Пазней кіроўцу адпусцілі, але яму ўсё адно давялося правесці некаторы час у СІЗА.

Каментары

Цяпер чытаюць

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс155

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома сутнасць справы Софтклуба5

«Як цяпер з гэтым жыць?» Беларусы знайшлі на доларавай купюры выяву Жлобінскага райвыканкама5

Чарнобыль не дае пра сябе забыць. У грыбах з Веткі радыяцыя перавышала норму ў 82 разы1

Грэф расказаў Пуціну пра існуючую магчымасць атрымаць неўміручасць праз 6‑7 гадоў9

У Брэсце каля шматпавярховіка выкінулі цэлую калонію кажаноў. Гэта вельмі дрэнна 10

Польшча перадала Беларусі ноту аб выдачы асоб, падазраваных у дыверсіях у Польшчы

МЗС аблаяла Літву7

Глядзіце, як казачна ўпрыгожылі да навагодніх свят гандлёвы цэнтр Galleria ў Мінску5

Дэлегацыя вайскоўцаў ЗША прыехала ў Кіеў абмяркоўваць план спынення вайны ва Украіне3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс155

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць