Здарэнні1010

У Мінску ў падвале дома замуравалі бяздомных катоў

У падвале жылога дома № 15а па вуліцы Лынькова ў Мінску замуравалі бяздомных катоў. На падвальныя вокны ўстаноўленыя краты, праз якія жывёлам не выбрацца. 

Як патлумачыла юрыст-зоаабаронца Святлана Харэвіч, у тэлефоннай размове старшыня таварыства ўласнікаў Васіль Стах растлумачыў ёй, што ў падвале развяліся блохі, жыхары першага паверха скардзяцца, таму было вырашана перакрыць туды доступ для бяздомных катоў. 

Але тых жывёл, што ўжо знаходзіліся ў падвале, выпусціць на вуліцу не знайшлі часу. Цяпер бяздомныя каты асуджаныя на страшэнную смерць ад смагі і голаду. 

Больш за тое, раней хтосьці у падвале ўстанавіў пастку, якая адсекла пярэднюю лапу кацяняці. Дзякуючы неабыякавасці людзей жывёлу ўдалося выратаваць, і цяпер кот знаходзіцца ў валанцёраў на ператрымцы ў чаканні гаспадара.

Каментары10

Цяпер чытаюць

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме23

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме

Усе навіны →
Усе навіны

Расіяне праз газавую трубу заходзяць у Купянск, як колісь у Суджу2

«Усё — хлусня і маніпуляцыі». Спецыялісты рэзка адказалі на істэрыю вакол рэканструкцыі Чырвонага касцёла3

Украіна навучылася лепш супрацьстаяць расійскім «Кінжалам»

Марк Рутэ абвясціў пра запуск спецыяльнай праграмы НАТА для абароны ўсходняга флангу альянсу3

Трагедыя пад Бярозай: як 30 гадоў таму збілі паветраны шар з амерыканцамі1

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі39

У Грузіі затрымалі грузавік з украінскім гексагенам. Ён нібыта быў прызначаны для аперацыі «Павуцінне-2»7

Рэпер Murovei выпусціў беларускамоўны альбом10

Былы палітвязень Уладзімір Мацкевіч зрабіў ФОТА са сваімі вучнямі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме23

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць