Свет22

Пяць расійскіх арганізацый могуць праверыць на прадмет «непажаданасці»

Дэпутат Дзярждумы просіць Генэральную пракуратуру праверыць, ці дзейнасьць пяці некамэрцыйных арганізацый не пагражае канстытуцыйнаму ладу Расеі.

Віталій Залачэўскі зь Лібэральна-дэмакратычнай партыі, які ўваходзіць у камітэт Дзярждумы па справах грамадзкіх арганізацый, 25 траўня накіраваў у Генпракуратуру запыт з просьбай даць указаньне аб правядзеньні праверкі арганізацый Фонд Карнэгі, Transparency International, Human Rights Watch, Amnesty International і фонду «Мемарыял» «на прадмет прадстаўленьня імі пагрозы асновам канстытуцыйнага ладу Расеі, абараназдольнасьці краіны або бясьпекі дзяржавы».

У выпадку выяўленьня і пацьверджаньня такой інфармацыі дэпутат просіць прызнаць гэтыя арганізацыі непажаданымі на тэрыторыі Расіі і прыняць меры пракурорскага рэагаваньня ў адпаведнасьці зь дзейным расейскім заканадаўствам.

На мінулым тыдні прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін падпісаў закон аб непажаданых арганізацыях. Згодна з законам, непажаданай можа быць прызнана няўрадавая арганізацыя, «якая прадстаўляе пагрозу асновам канстытуцыйнага ладу, абараназдольнасці і бясьпецы дзяржавы». Адпаведнае рашэньне прымаецца генэральным пракурорам або яго намесьнікамі па ўзгадненьні з МЗС Расеі. Пералік непажаданых арганізацый будзе весьці і публікаваць Міністэрства юстыцыі.

Каментары2

Цяпер чытаюць

У беларусаў Польшчы былі прычыны не галасаваць за Тшаскоўскага30

У беларусаў Польшчы былі прычыны не галасаваць за Тшаскоўскага

Усе навіны →
Усе навіны

У Джо Байдэна знайшлі рак у агрэсіўнай форме3

У Польшчы ў другі тур выходзяць мэр Варшавы Тшаскоўскі і гісторык Наўроцкі 32

Экзіт-полы ў Румыніі: Цэнтрыст Дан перамагае на выбарах са значным адрывам15

Праграмістка з Мінска: Я зарабляю 12 тысяч рублёў у месяц. Пры гэтым практычна ўвесь хатні побыт на мне12

«Як купіла сукенку на смерць 38 гадоў таму, так і ляжыць». Бабуля з вёскі паказала свой куфар2

У Беларусі хочуць пастрожыць правілы выдачы пазык

Вы кажаце, што ШІ заменіць чалавека? Вы не разумееце натуры чалавека3

Азаронак напісаў пра палітэмігранта — пасля гэтага брата і бацьку таго кінулі за краты6

Навукоўцы раскрылі таямніцу рудых катоў, якая не давала спакою дзесяцігоддзямі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У беларусаў Польшчы былі прычыны не галасаваць за Тшаскоўскага30

У беларусаў Польшчы былі прычыны не галасаваць за Тшаскоўскага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць