Улада

Намеснік старшыні ПА АБСЕ сустрэўся з прадстаўнікамі каманд патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты

Намеснік старшыні Парламенцкай асамблеі АБСЕ Кент Харстэд 2 ліпеня ў Мінску абмеркаваў перадвыбарную сітуацыю ў Беларусі з прадстаўнікамі каманд патэнцыяльных кандыдатаў у прэзідэнты на выбарах 11 кастрычніка.

Як паведаміў намеснік старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі Леў Марголін, з беларускага боку акрамя яго ў сустрэчы ўдзельнічалі старшыня Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» Сяргей Калякін, лідар кампаніі «Гавары праўду» Андрэй Дзмітрыеў і першы намеснік старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі Алег Гайдукевіч.

Марголін адзначыў, што Харстэд ужо не першы раз наведвае Беларусь, а таму «някепска арыентуецца ў сітуацыі». «Яму, як і многім у Еўропе, хацелася б у кантэксце змены геапалітычнай сітуацыі ва Усходняй Еўропе, звязанай з падзеямі ва Украіне, змяніць нейкім чынам узаемаадносіны Беларусі і ЕС. Але ён разумее, што проста так гэта зрабіць немагчыма, што патрэбныя крокі насустрач з боку нашай краіны. Беларускія ўлады заяўляюць пра гатоўнасць зрабіць такія крокі. Наколькі гэтыя словы будуць адпавядаць дзеянням, ПА АБСЕ збіраецца назіраць падчас выбарчай кампаніі», — сказаў ён.

Прадстаўнікі беларускіх палітычных структур растлумачылі Харстэду, што, калі б ва ўладаў было жаданне правесці сумленныя выбары, яны б іх ужо правялі. «Пакуль з боку ўлады ніякіх пазітыўных сігналаў у гэтым кірунку няма», — лічыць Марголін.

***

Намеснік старшыні ПА АБСЕ ўжо правёў сустрэчы з намеснікам міністра замежных спраў Беларусі Аленай Купчыной, старшынёй Палаты прадстаўнікоў Уладзімірам Андрэйчанкам і яго намеснікам Віктарам Гумінскім, кіраўніцтвам Цэнтрвыбаркама.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Лепелі затрымалі паляка, які нібыта здабыў дакументы вучэнняў «Захад-2025»19

У Лепелі затрымалі паляка, які нібыта здабыў дакументы вучэнняў «Захад-2025»

Усе навіны →
Усе навіны

Моцны град нарабіў бяды ў Бераставіцкім раёне

Цела 5-месячнага дзіцяці знайшлі ў Віцебску. Супраць бацькі заведзена крымінальная справа

Як ахова Пуціна і Кім Чэн Ына ледзь не пабілася з-за рэгуліроўкі кандыцыянера11

Падчас дэсантавання на палігоне загінуў курсант Вайсковай акадэміі6

У гіганцкі бізнэс-цэнтр на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску засяліліся пакуль 13 арганізацый7

11-гадовы школьнік у Клімавічах вынес з палаючай кватэры двухгадовага брата1

Памятаеце гісторыю з таблічкай «Дапамажыце — дах» у Магілёве? Мужчыну, што прасіў дапамогі, выгналі з таго дома7

Памятаеце кандыдата ў прэзідэнты Уса? Яго сын пайшоў ваяваць за Расію22

З 1 кастрычніка мяняецца парадак разліку за жыллёва-камунальныя паслугі для людзей, не занятых у эканоміцы17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Лепелі затрымалі паляка, які нібыта здабыў дакументы вучэнняў «Захад-2025»19

У Лепелі затрымалі паляка, які нібыта здабыў дакументы вучэнняў «Захад-2025»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць