Навука і тэхналогіі11

Амаль увесь прыбытак з рынку смартфонаў атрымала Apple

Хаця займае толькі 20% гэтага рынку.

Выява: stuffpoint.com

Кампанія Apple атрымала 92% аперацыйнага прыбытку сусветнага рынку смартфонаў у першым квартале 2015 года, паведамляе Wall Street Journal са спасылкай на ацэнку інвестыцыйнай кампаніі Canaccord Genuity.

Каля тысячы кампаній у свеце робяць смартфоны. Але значны прыбытак атрымліваюць дзве: Apple і Samsung. Астатнія ў асноўным нясуць страты.

Следам за Apple ідзе Samsung з 15% аперацыйнага прыбытку. Разам з Apple гэта дае больш за 100% аперацыйнага прыбытку рынку якраз праз адмоўныя адсоткі кампаній, што працуюць у мінус.

Apple займае толькі 20% рынку смартфонаў, а яе аперацыйная сістэма iOS значна саступае Android па колькасці актываваных прыладаў. Але сярэдняя цана iPhone складае на першы квартал 2015 года 659 даляраў, тады калі сярэднестатыстычны Android-смартфон каштуе менш за 200.

Справы ў Apple ідуць сёлета лепш, чым у мінулым годзе. Сярэдняя цана iPhone вырасла на 35 даляраў, продажы падняліся на 43%. У мінулым годзе Apple мела толькі 65% аперацыйнага прыбытку рынку смартфонаў. Паводле чутак, у гэтым годзе Apple збіраецца прадаць 85-90 млн iPhone наступнага пакалення.

За першы квартал 2015 года прадала рэкордныя 74,5 млн iPhone. Гэта больш, чым за той жа перыяд было прададзена персанальных камп’ютараў (разам настольных, ноўтбукаў і іншых) — 685 млн. За другі квартал Apple прадала 61 млн сваіх смартфонаў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Каля 19 тысяч камер плануюць усталяваць каля мінскіх пад'ездаў. Гэта амаль у 10 разоў больш, чым цяпер3

Каля 19 тысяч камер плануюць усталяваць каля мінскіх пад'ездаў. Гэта амаль у 10 разоў больш, чым цяпер

Усе навіны →
Усе навіны

«Некаторым людзям варта зняць ружовыя акуляры». Лявончык — пра Мельнікаву, уцечку ў «Байхэлп», белыя паліто і грошы на 1300 палітвязняў18

Выключэнне Dana Holdings з санкцыйнага спісу ЗША не звязанае з «мірнымі перамовамі»

Прызналі «экстрэмісцкімі» сайт і сацсеткі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта12

У Польшчы пачалі дэпартаваць затрыманых на канцэрце Макса Каржа11

У Расіі аб'явілі «замежным агентам» праўладнага палітолага Маркава4

Затрымалі дзяўчыну, якая доўгі час сталкерыла Аляксандра Рыбака13

У Мінску за «здраду дзяржаве» на 9 гадоў асудзілі 60-гадовага праграміста5

Украіна нанесла ўдар па базе расійскіх дронаў у Крыме1

Вакансія ў «Нашай Ніве»: мантажор тыктокаў 6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каля 19 тысяч камер плануюць усталяваць каля мінскіх пад'ездаў. Гэта амаль у 10 разоў больш, чым цяпер3

Каля 19 тысяч камер плануюць усталяваць каля мінскіх пад'ездаў. Гэта амаль у 10 разоў больш, чым цяпер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць