Улада1212

Макей: Бясплатны праезд аўтамабіляў з Данецкай і Луганскай абласцей па платных беларускіх дарогах не азначае прызнання «ДНР» і «ЛНР»

Прадастаўленне права бясплатнага праезду па платных аўтамабільных дарогах Беларусі для аўтамабіляў з Данецкай і Луганскай абласцей тычыцца толькі тых грамадзян, якія выказалі жаданне пераехаць у Беларусь на перыяд гэтай цяжкай сітуацыі. Такую заяву зрабіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей на брыфінгу ў Кіеве 12 жніўня.

«Гэта тычыцца толькі бежанцаў, якіх у нас налічваецца каля 100 тыс. чалавек, — сказаў Макей, словы якога прыводзіць прэс-служба знешнепалітычнага ведамства. — Але гэта ні ў якой меры не азначае нейкага асобнага прызнання Данецкай і Луганскай абласцей у якасці асобных нейкіх рэспублік. Прэзідэнт Беларусі наконт гэтага выказаўся адназначна: і Данецкая, і Луганская вобласці былі, ёсць і будуць у складзе Украіны. Гэтым усё сказана».

Як паведамлялася раней, 10 жніўня Аляксандр Лукашэнка ўнёс змяненні і дапаўненні ў некаторыя ўказы па пытаннях функцыянавання сістэмы збірання платы за праезд па платных аўтамабільных дарогах. У прыватнасці, ад платы за праезд вызваляюцца карыстальнікі, якія выкарыстоўваюць транспартныя сродкі, зарэгістраваныя на тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласцей Украіны, з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай не больш чым 3,5 тоны, і прычэпы, якія імі буксуюцца. Некаторыя ўкраінскія СМІ выказалі меркаванне, што размова ідзе аб транспартных сродках, якія маюць рэгістрацыю т.з. ДНР і ЛНР.

Пытанне Макею, зададзенае тэлеканалам «112 Украіна», гучала менавіта ў такім кантэксце: «Пытанне аб інфармацыі, якая з'явілася ўчора, што платныя дарогі ў Беларусі будуць адкрытыя і бясплатныя для праезду транспартных сродкаў т.з. ЛНР і ДНР. Што гэта азначае: прызнанне самаабвешчаных рэспублік або нейкія ўступкі Расіі? Як можна растлумачыць такое рашэнне?»

Каментары12

Цяпер чытаюць

«Абмяркоўваем пытанне аб вызваленні яшчэ 1300 зняволеных». Трамп расказаў, пра што гаварыў з Лукашэнкам33

«Абмяркоўваем пытанне аб вызваленні яшчэ 1300 зняволеных». Трамп расказаў, пра што гаварыў з Лукашэнкам

Усе навіны →
Усе навіны

Сяргей Лаўроў прыбыў на Аляску на перамовы Трампа і Пуціна ў кофце з надпісам СССР8

У лесе пад Дзяржынскам у грыбах згубілася маці і чацвёра дзяцей1

Як прэзідэнт Фінляндыі з дапамогай гульні ў гольф прымусіў Трампа выслухаць яго наконт Расіі4

Загінуў 20-гадовы лунінецкі міліцыянер5

Маладога айцішніка з Магілёва асудзілі па чатырох палітычных артыкулах і адправілі ў калонію2

Кіты, карабель-прывід і чырвонае святло: беларус перасёк Атлантыку пад ветразем3

Колькасць машын на польскай мяжы пераваліла за 3500 — гэта рэкорд6

Сустрэча Трампа і Пуціна пачнецца а 22-й гадзіне

Толькі 1% тых, хто выжыў пасля Хірасімы і Нагасакі, пасля памерлі ад ракавых хвароб, выкліканых радыяцыяй9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Абмяркоўваем пытанне аб вызваленні яшчэ 1300 зняволеных». Трамп расказаў, пра што гаварыў з Лукашэнкам33

«Абмяркоўваем пытанне аб вызваленні яшчэ 1300 зняволеных». Трамп расказаў, пра што гаварыў з Лукашэнкам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць