Нацыянальная бібліятэка пачала прымаць рэклямныя замовы для разьмяшчэньня на сваім велічэзным сьветлавым таблё памерам пад паўтары тысячы квадратных мэтраў.

![]() |
У Менску зьявілася новая рэклямная пляцоўка — Нацыянальная бібліятэка прапанавала разьмяшчаць рэкляму на сваім сьветлавым таблё.
Фармат разьмяшчэньня рэклямы можа быць як тэкставым, так і графічным. Сьвяціцца рэкляма будзе па вечарах.
У рэклямным аддзеле Нацыянальнай бібліятэкі Marketing.by паведамілі, што міністэрства культуры ўжо зацьвердзіла расцэнкі на разьмяшчэньне рэклямы — 70 тысяч за адну хвіліну.
Фота Андрэя Лянкевіча
Каментары