Свет88

Меркель: Краіны ЕС павінны падзяліць адказнасць у пытанні бежанцаў

Краіны ЕС павінны падзяліць адказнасць у пытанні прыёму бежанцаў. Пра гэта заявіла сёння на прэс-канферэнцыі ў Берліне канцлер ФРГ Ангела Меркель.

«Сітуацыя нездавальняльная», — сказала яна. «Краіны-сябры павінны падзяліць адказнасць. Калі ЕС пацерпіць крах ў пытанні бежанцаў, то ў выніку ў нас будзе не тая Еўропа, якую мы ведаем», — падкрэсліла Меркель.

Кажучы пра пратэсты супраць прыёму бежанцаў, яна сказала: «Не будзе талерантнасці ў адносінах да тых, хто ставіць пад пытанне годнасць іншых людзей». Ангела Меркель заклікала грамадзян краіны не ўдзельнічаць у акцыях пратэсту супраць прыёму бежанцаў. «Не ідзіце за тымі, хто заклікае да такіх дэманстрацый», — сказала кіраўнік урада ФРГ, адзначыўшы, што ўчынкамі такіх людзей часцяком кіруюць «забабоны, холад і нават нянавісць». «Трымайцеся на адлегласці», — падкрэсліла Меркель.

Адначасова Меркель паведаміла, што ўлады ФРГ маюць намер прыняць шырокі пакет мер для вырашэння праблемы. «Перш за ўсё, мы павінны паскорыць працэс разгляду заяў на прадастаўленне статусу бежанца, асабліва гэта тычыцца людзей, якія прыбываюць з балканскіх краін», — адзначыла канцлер, нагадаўшы, што па выніках года прытулак у ФРГ могуць запытаць каля 800 тыс. чалавек.

ЕС даказаў, што можа дзейнічаць рашуча і аператыўна ў пераадоленні праблем, якія ўзнікаюць, сказала Меркель. Яна выказала перакананне, што адзінай Еўропе ўдасца справіцца і з выклікам, звязаным з наплывам бежанцаў.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў27

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Усе навіны →
Усе навіны

Акцыянеры Tesla ўхвалілі патэнцыйную выплату Маску амаль трыльёна даляраў3

Пад Мінскам на гродзенскай трасе пашкоджаны мост2

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады34

Гіганцкі зубр, якога месяц таму везлі па трасе М1, прызямліўся ў Баранавічах4

У Белым доме мужчына страціў прытомнасць у прысутнасці Трампа6

Прыхаванае пранікненне: якія змены ў тактыцы расійскай арміі паказаў штурм Пакроўска?16

Для беларускіх кадэтаў фармуюць культ генерала, які аддаў жыццё за Расійскую Імперыю7

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці9

Як жыве прымежная польская Кузніца ў прадчуванні адкрыцця мяжы з Беларуссю8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў27

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць