Здарэнні99

У Гродне — суд па справе аб забойстве трох прадаўшчыц, сваякі настойваюць на расстрэле

14 верасня ў Гродзенскім абласным судзе пачаўся працэс па справе аб забойстве трох прадаўшчыц у Лідскім раёне. Родныя забітых просяць прыгаварыць абвінавачванага да смяротнай кары. 

Старшынствуе па справе — суддзя Анатоль Заяц. 

На лаве падсудных — 28-гадовы Іван Кулеш, ураджэнец Баранавіцкага раёна. Ён абвінавачваецца ў тым, што ў верасні 2013 года забіў дзвюх жанчын-прадаўцоў у Лідзе і выкраў з магазіна грошы і тавары больш як на 37 млн. рублёў (ч. 2 арт. 205; ч. 2 арт. 207; ч. 3 арт. 207; пп. 1, 6, 12 ч. 2 арт. 139; пп. 6, 8, 16 ч. 2 арт. 139; ч. 1 арт. 14; пп. 8, 16 ч. 2 арт. 139 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь). 

Паводле версіі следства, Кулеш нанёс ахвярам шматлікія ўдары металічнай трубой. Абедзве жанчыны памерлі на месцы. Падсуднаму таксама выстаўленае абвінавачанне ў крадзяжы — ён вынес гідрапомпу з суседскага дома. 

У лістападзе 2014 года, паводле даных следства, падсудны забіў яшчэ аднаго прадаўца ў Лідскім раёне — ён нанёс жанчыне больш за 10 удараў сякерай і выкраў з магазіна грошы і тавары на суму больш як 8 млн. рублёў. 

Акрамя таго, Кулеш абвінавачваецца ў замаху на забойства сына прадаўшчыцы, які застаў яго ў магазіне. 

Родныя забітых лічаць, што вінаватага трэба прыгаварыць да выключнай меры пакарання — расстрэлу. 

Іван Кулеш раней двойчы быў асуджаны за крадзеж і разбой, а таксама заведама лжывы данос. На момант узяцця пад варту афіцыйна нідзе не працаваў. 

Падсудны адмовіўся ад паказанняў у судзе. Ён таксама адмовіўся адказаць на пытанне, ці прызнае ён сваю віну ва ўчыненых злачынствах. У сувязі з гэтым у судзе зачытаныя паказанні, якія абвінавачваны даў следству.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Які Ціханоўскі больш падабаецца Святлане — Сяргей-2020 ці Сяргей-2025?

Які Ціханоўскі больш падабаецца Святлане — Сяргей-2020 ці Сяргей-2025?

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўскі насмажыў катлет для еўрапейскіх дыпламатаў13

Беларускі тралейбус ледзь не праваліўся пад асфальт у расійскай Казані ФОТАФАКТ2

Анжаліка Агурбаш перанесла сваё чарговае вяселле11

Чаму Мінск пастаянна падтапляе і ці можна з гэтым нешта зрабіць? Спецыяліст адказаў10

Беларускую алімпійскую чэмпіёнку ў Расіі падманулі махляры12

У Брэсце 16-гадовы матацыкліст загінуў у ДТЗ з машынай ратавальнікаў1

Рамашэўская адказала на інтэрв'ю Лунёвай: З ёй не хацелі працаваць16

Кавалеўскі раскрытыкаваў ініцыятыву Офіса Ціханоўскай пра круглы стол з Лукашэнкам30

«Ужо не ведаю, што рабіць». Работніца чатыры месяцы не магла ніяк звольніцца з сельскай гаспадаркі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Які Ціханоўскі больш падабаецца Святлане — Сяргей-2020 ці Сяргей-2025?

Які Ціханоўскі больш падабаецца Святлане — Сяргей-2020 ці Сяргей-2025?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць