Грамадства11

Электронныя рэцэпты пачалі ўкараняць у паліклініках Мінска

Рэспубліканскі праект «Электронны рэцэпт» стартаваў у Мінску, паведаміў журналістам намеснік генеральнага дырэктара па навуковай рабоце Аб'яднанага інстытута праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Уладзімір Лапіцкі.

Доследная эксплуатацыя аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы «Электронны рэцэпт» праходзіць на базе чатырох сталічных паліклінік 19-й, 29-й, 34-й і 39-й, а таксама аптэк дзяржаўнай аптэчнай сеткі РУП «Белфармацыя».

Усім пацыентам, якія знаходзяцца на медыцынскім абслугоўванні ў названых чатырох паліклініках, выдадуць пластыкавыя карткі, якія ў хуткім часе заменяць папяровыя рэцэпты. Электронны дакумент перадаецца мінчанам на бязвыплатнай аснове, а каб яго аформіць, неабходна мець пры сабе толькі пашпарт.

У дальнейшым усе назначэнні ўрача будуць запісвацца на электронную картку. Яе ж неабходна прад'явіць у аптэцы правізару, які, адсканіраваўшы штрых-код, убачыць на маніторы камп'ютара пералік выпісаных лякарстваў. Разам з тым, пакуль ідзе эксперымент, каб пазбегнуць праблем пры водпуску прэпаратаў па электронных рэцэптах прадугледжана абавязковае афармленне папяровых аналагаў.

У наступным годзе з дапамогай пластыкавай карткі таксама можна будзе запісацца на прыём да доктара праз інфакіёск або па інтэрнэце, скарыстацца паслугай інтэрнэт-выкліку ўрача дадому.

Асноўнымі распрацоўшчыкамі «Электроннага рэцэпта» выступаюць Аб'яднаны інстытут праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук і РНПЦ медыцынскіх тэхналогій, інфарматызацыі, кіравання і эканомікі аховы здароўя. Праектаванне сістэмы спецыялісты пачалі ў снежні мінулага года. Паводле слоў Уладзіміра Лапіцкага, праект рэалізаваны з улікам міжнароднага вопыту, а сама сістэма пабудавана на базе самага сучаснага ў свеце стандарту па абмене медыцынскімі данымі.

Пілотны праект завершыцца ў Мінску 15 лістапада. Плануецца, што да сярэдзіны 2016 года на электронныя рэцэпты пяройдуць усе ўстановы аховы здароўя сталіцы. Міністэрствам аховы здароўя таксама пастаўлена задача да канца наступнага года ўкараніць сістэму ва ўсіх рэгіёнах рэспублікі.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін5

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка заявіў, што хоча і трэці блок, і новую АЭС7

Дональд Туск пацвердзіў: чыгунка Варшава — Люблін пашкоджаная ў выніку дыверсіі17

Пенсіянерка паблытала педалі і пабіла сем аўтамабіляў у Мінску ВІДЭА9

Польскае МЗС чакае ўбачыць наступствы адкрыцця двух КПП «у найбліжэйшыя тыдні і месяцы»19

Том Круз нарэшце атрымаў «Оскар»: яму ўручылі ганаровую ўзнагароду за ўнёсак у кіно5

У Мінску пачалася мадэрнізацыя незвычайнага аб'екта: абсерваторыі Планетарыя ў парку Горкага1

У Мінску прадаецца кватэра ў доме, у якім нарадзіўся Максім Багдановіч3

Гэты рамонт каштаваў мінчукам амаль $100 000. Як думаеце, ён таго варты?12

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін5

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць