Грамадства22

Заява БелаПАН у сувязі з DDоS-атакай на сайты

Інфармацыйная кампанія БелаПАН выступіла з афіцыйнай заявай з прычыны атакі на яе сайты: belapan.by і naviny.by.

«3 кастрычніка 2015 г сервер БелаПАН, на якім размешчаны сайты нашай інфармацыйнай кампаніі і якая належыць нам інтэрнэт-газеты Naviny.by, падвергнуўся масіраванаму DDоS-нападу, якая працягваецца да гэтага часу», — гаворыцца ў заяве.

DDоS-атака пачалася пасля публікацыі ў інтэрнэт-газеце Naviny.by артыкулаў пра рэлігійна-палітычную акцыю «Малітва за Беларусь». У іх крытыкаваліся метады яе арганізацыі, прыводзіліся думкі студэнтаў, што «па разнарадцы» прыйшлі на гэта мерапрыемства. «Мяркуем, што гэта аб'ектыўнае, не ва ўгоду уладам, асвятленне і выклікала незадаволенасць ідэалагічных работнікаў, якія аддалі каманду падвергнуць нашы рэсурсы DDоS-нападу», — адзначаецца ў заяве.

«Расцэньваем тое, што здарылася, як грубы ціск на незалежны сродак масавай інфармацыі і парушэнне канстытуцыйных прынцыпаў свабоды слова і свабоды прэсы. Прычым адбываецца гэта падчас выбарчай кампаніі. Такія факты павінны ўлічвацца назіральнікамі пры ацэнцы ўмоў, у якіх праходзяць выбары прэзідэнта Беларусі.

БелаПАН з'яўляецца афіцыйна зарэгістраваным сродкам масавай інфармацыі. У адпаведнасці з беларускім заканадаўствам, наш сервер размешчаны ў Беларусі, ў дата-цэнтры дзяржаўнага манапаліста РУП «Белтэлекам». Мы патрабуем забяспечыць бяспечнае абслугоўванне нашых сайтаў і абарону ад любых замахаў на іх паўнавартасную працу», — гаворыцца ў заяве.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Што IT-бізнэс думае пра Ганну Рабаву, новую кіраўніцу Парка высокіх тэхналогій?6

Што IT-бізнэс думае пра Ганну Рабаву, новую кіраўніцу Парка высокіх тэхналогій?

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская павіншавала Наўроцкага з абраннем на пост прэзідэнта Польшчы22

Лукашэнка паляцеў у Кітай. Гэта сустрэча павінна была адбыцца яшчэ ў студзені3

З'явіліся першыя спадарожнікавыя здымкі авіябазы «Белая», на якіх відаць наступствы атакі СБУ2

Сцяпан Пуціла: У час пратэстаў нас чатыры чалавекі ў рэдакцыі было. І дзвесце паведамленняў на хвіліну17

«Яны ўсе сябравалі супраць мяне». У Мінску судзяць мужчыну за лжывыя даносы на канкурэнтаў1

Апублікаваны поўны тэкст мірных прапаноў Украіны, якія Кіеў прадставіць на перамовах у Стамбуле7

Украіна перадала свой мемарандум Расіі на ўкраінскай і англійскай мовах4

Як выглядае самая недарагая кватэра ў сэрцы Мінска. Усяго за 295 тысяч даляраў1

Падарожнік з Казахстана расказаў, як прарываўся праз мяжу Беларусі і ЕС. Атрымалася толькі з трэцяй спробы7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што IT-бізнэс думае пра Ганну Рабаву, новую кіраўніцу Парка высокіх тэхналогій?6

Што IT-бізнэс думае пра Ганну Рабаву, новую кіраўніцу Парка высокіх тэхналогій?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць