Грамадства

У Нью-Ёрку прайшоў канцэрт спявачкі з Беларусі Таццяны Матафонавай ВІДЭА

У нядзелю, 11 кастрычніка, беларусы Нью-Ёрка сабраліся ў грамадска-царкоўнай залі на Атлантык-Авеню, 401.

Амаль кожны тыдзень у гэтым беларускім цэнтры адбываюцца нейкія імпрэзы, мерапрыемствы, акцыі. Гэтая была асабліва цікавая, бо чакаўся канцэрт вядомай сьпявачкі Таццяны Матафонавай з Мінска. Таццяну нью-ёркскія беларусы добра ведаюць. У 2009 годзе яна ўжо была тут з канцэртам і пакінула самыя добрыя ўражанні і ўспаміны. Таму цяпер яе віталі з асаблівай цеплынёй і цікавасцю. Шчымлівыя родныя беларускія мелодыі расхвалявалі прысутных, адгукнуліся у сэрцах болем і смуткам па далёкай Бацькаўшчыне. У многіх былі слёзы на вачах. Прысутныя сардэчна дзякавалі таленавітай сьпявачцы і актыўную прапагандыстцы беларускай культуры. Запрашалі ў будучыні зноў завітаць у Нью-Ёрк.

Таццяна Матафонава ў Нью-Ёрк прыехала з нагоды прафесійных музычных студый і адначасна пагадзілася парадаваць сваімі спевамі амерыканскіх беларусаў у Нью-Ёрку і Кліўлендзе. Канцэрт гэты ніяк не быў прымеркаваны да той палітычнай падзеі, якая у гэты дзень адбывалася ў Беларусі. Аднак, у слухачоў ён выклікаў не толькі эмацыянальныя пачуцці, але і абвострыў цікавасць да так званых прэзідэнцкіх выбараў. Пасьля канцэрту ўвага прысутных накіравалася на вялікі экран на сцэне, дзе можна было назіраць наўпроставы рэпартаж пра акцыю пратэсту ў цэнтры Менска.

Каментары

Цяпер чытаюць

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай29

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай

Усе навіны →
Усе навіны

Невялічкі эцюд Мікеланджэла прадалі за 27,2 мільёна даляраў. Гэта рэкорд1

«Бро, не купляй сабе бульбяны мяшок — ідзі ў залу»: беларускі вядучы ТНТ раскрытыкаваў мужчынскія касцюмы оверсайз13

Беларуска Марына Зуева заняла на Алімпіядзе 15‑е месца2

«Чароўны трусік» Юрый Дземідовіч узначаліў расійскі правінцыйны оперны тэатр13

Ціханоўская прызналася, што мала чым можа памагчы беларусам у Грузіі9

Адключэнне ад Starlink запаволіла тэмпы расійскага наступлення. Але ці надоўга?6

На Магілёўшчыне будуць вырабляць чырвоную ікру, але не для таго, каб яе есці5

Заходнія спецслужбы сумняюцца, што за замахам на генерала Аляксеева стаіць Украіна4

Люксавы італьянскі брэнд Miu Miu выпусціў калекцыю, якую параўналі з халатамі з ЦУМа5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай29

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць