Здарэнні1515

У прыгарадным аўтобусе п'яны мужчына параніў маці хлопчыка, які не саступіў яму месца

2 кастрычніка ў аўтобусе, які рухаўся па маршруце «Гомель-Цагельня», здзейсненае злачынства, якое рэзка вылучаецца на фоне іншых.

Шч. 1959 нараджэння, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, пачаў прад'яўляць прэтэнзіі да васьмігадовага хлопчыка, які сядзеў на сядзенні. У прыватнасці, яго цікавіла, чаму хлопчык не саступае яму месца.

Маці хлопчыка Ч. заступілася за сына, паклікаўшы Шч. да парадку. У адказ мужчына дастаў нож, нанёс удар Ч. па твары і, скарыстаўшыся тым, што аўтобус спыніўся, выскачыў і ўцёк.

Але бегаў ён не доўга. Праз гадзіну Шч. быў затрыманы і змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання. У сувязі з дзёрзкасцю і цынізмам злачынства ў дачыненні да яго абраная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. Яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі. Сам жа мужчына ва ўсім вінаваціць гарэлку. Паводле яго слоў, менавіта з-за выпітага спіртнога ў яго і здарыўся такі прыліў сіл і жаданне дэбашырыць.

Каментары15

Цяпер чытаюць

«Абмяркоўваем пытанне аб вызваленні яшчэ 1300 зняволеных». Трамп расказаў, пра што гаварыў з Лукашэнкам34

«Абмяркоўваем пытанне аб вызваленні яшчэ 1300 зняволеных». Трамп расказаў, пра што гаварыў з Лукашэнкам

Усе навіны →
Усе навіны

Сяргей Лаўроў прыбыў на Аляску на перамовы Трампа і Пуціна ў кофце з надпісам СССР8

У лесе пад Дзяржынскам у грыбах згубілася маці і чацвёра дзяцей1

Як прэзідэнт Фінляндыі з дапамогай гульні ў гольф прымусіў Трампа выслухаць яго наконт Расіі4

Загінуў 20-гадовы лунінецкі міліцыянер5

Маладога айцішніка з Магілёва асудзілі па чатырох палітычных артыкулах і адправілі ў калонію2

Кіты, карабель-прывід і чырвонае святло: беларус перасёк Атлантыку пад ветразем3

Колькасць машын на польскай мяжы пераваліла за 3500 — гэта рэкорд6

Сустрэча Трампа і Пуціна пачнецца а 22-й гадзіне

Толькі 1% тых, хто выжыў пасля Хірасімы і Нагасакі, пасля памерлі ад ракавых хвароб, выкліканых радыяцыяй10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Абмяркоўваем пытанне аб вызваленні яшчэ 1300 зняволеных». Трамп расказаў, пра што гаварыў з Лукашэнкам34

«Абмяркоўваем пытанне аб вызваленні яшчэ 1300 зняволеных». Трамп расказаў, пра што гаварыў з Лукашэнкам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць