На другую гадавіну Плошчы юнакі на бульвары пад вокнамі КДБ вывесілі бел-чырвона-белы сьцяг і штандар Эўразьвязу.
19 сакавіка незарэгістраваны ў Беларусі «Малады Фронт» нагадаў менчукам пра падзеі, што адбыліся роўна два гады назад на Плошчы, калі тысячы людзей, не зважаючы на пагрозы быць гвалтоўна разагнанымі, зьбітымі, зьняволенымі, выйшлі на вуліцы выказаць пратэст супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў.
На бульвары пад вокнамі КДБ яны вывесілі бел-чырвона-белы сьцяг і штандар Эўразьвязу, — паведамляе сайт mfront.net
![]() |
Каментары