У памяць паўстанцаў Каліноўскага каля 100 чалавек прайшлі па Свіслачы з бел-чырвона-белымі сцягамі ФОТЫ

31 кастрычніка ў Свіслачы (Гродзенская вобласць) прайшла акцыя памяці паўстанцаў Каліноўскага.
Сёлета арганізатарамі выступілі Партыя БНФ і свіслацкія актывісты Партыі «Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада».
Як расказаў «Салідарнасці» адзін з удзельнікай мерапрыемства Зміцер Салошкін, у Свіслач прыехала каля 50 мінчукоў. Яшчэ столькі ж было ўдзельнікаў з Гродзеншчыны — Свіслачы, Гродна, Ліды ды іншых гарадоў.

Па словах суразмоўцы, людзі вольна прайшлі па вуліцах Свіслачы, некаторыя з удзельнікаў неслі бел-чырвона-белыя сцягі. Міліцыянты пры гэтым не перашкаджалі ўдзельнікам акцыі, абмежаваўшыся фіксацыяй удзельнікаў акцыі на відэа.




Акцыя памяці паўстанцаў Каліноўскага адбываецца штогод 31 кастрычніка. Мерапрыемства таксама прымеркавана да дня нараджэння Віктара Каліноўскага — ідэолага вызвольнага паўстання 1863 года
У праграму ўваходзіць наведванне мястэчка Якушоўка, былога радавога гнязда роду Каліноўскіх.
-
«Дык гэта вызваленне ці новае катаванне?» Алексіевіч пракаментавала дэпартацыю 51 палітвязня і ўчынак Статкевіча
-
«Просты чалавек сабе такое дазволіць не можа». Беларуска паказала, што купіла на 440 рублёў для сябе і дваіх дзяцей
-
На дне беларускага возера знайшлі старажытнае паселішча. Яго месца вучоныя трымаюць у тайне
Каментары