Свет1414

КДБ Беларусі перадаў польскім спецслужбам дакументы аб польскіх вязнях часоў Другой сусветнай вайны

Спіс месцаў, куды накіроўваліся польскія зняволеныя, затрыманыя Саветамі ў пачатку Другой сусветнай вайны, перадаў кіраўніку польскага АУБ (ABW, Агенцтва ўнутранай бяспекі) Дарыюшу Лучаку беларускі КДБ. Дакумент можа дапамагчы ў пошуку т.зв. Беларускага катынскага спісу.

Польскія зняволеныя. Фота PAP/CAF/Archiwum

Як паведаміў сёння прэс-сакратар Агенцтва ўнутранай бяспекі палкоўнік Мацей Карчыньскі, дакумент кіраўнік АУБ атрымаў падчас сустрэчы з беларускім КДБ, на якой таксама прысутнічаў каардынатар польскіх спецслужбаў, міністр Марэк Бярнацкі. «Дакумент быў перададзены ў якасці акта добрай волі з беларускага боку», — адзначыў Карчыньскі.

Ён растлумачыў, што гэта копія дакладу мясцовага кіраўніцтва на імя наркама ўнутраных спраў СССР Лаўрэнція Берыі. У ім ідзе гаворка пра пяць месцаў, куды маглі б быць адпраўленыя палякі, узятыя ў палон савецкімі войскамі ў пачатку Другой сусветнай вайны. Лагеры ў Арэхаве, Радашковічах, Стоўбцах, Цімкавічах і Жыткавічах маглі змясціць да 10 тысяч чалавек.

«У дакладзе таксама гаворыцца аб падрыхтоўцы гэтых месцаў. Пазначаныя імёны людзей, якія за яе павінны былі адказваць, — сказаў прэс-сакратар АУБ. — Гаворыцца таксама, што пазней палонных планавалася адправіць у Казельскі лагер».

Дакумент будзе передадзены ў Інстытут нацыянальнай памяці, які зоймецца яго вывучэннем. Справаздача можа дапамагчы ў пошуку пакуль не знойдзенага т.зв. Беларускага катынскага спісу.

Гэты спіс, які гісторыкі лічаць адной з найвялікшых таямніц катынскага расстрэлу 1940 года, тычыцца 3870 польскіх грамадзян (з каля 22 тысяч ўсіх ахвяр Катыні).

Пасля савецкага ўварвання ў Польшчу 17 верасня 1939 года яны былі арыштаваныя НКУС ва ўсходніх ваяводствах, а затым забітыя па загадзе Сталіна — хутчэй за ўсё, у турме НКВД у Мінску. Меркаваным месцам пахавання палякаў з'яўляецца ўрочышча Курапаты пад Мінскам, якое было месцам пахавання ахвяр НКУС у 1937-1941 гады.

Лік 3870 у Беларускім катынскім спісе звязаны з запіскай 1959 года ад старшыні КДБ Аляксандра Шалепіна на імя сакратара ЦК КПСС Мікіты Хрушчова. У запісцы Шалепін паведамляе, што ў савецкіх Беларусі і Украіне было забіта 7305 польскіх грамадзян, а ў добра вядомым Украінскім спісе знаходзіцца 3435 імёнаў. 3870 — гэта адсутныя імёны ахвяраў з Беларускага катынскага спісу.

Каментары14

Цяпер чытаюць

Іллю Дубскага прымусілі самастойна выдаліць татуіроўку з Пагоняй у калоніі

Іллю Дубскага прымусілі самастойна выдаліць татуіроўку з Пагоняй у калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

«Жывём тут як у танку». Беларусы з памежжа расказалі, як перажываюць закрытую мяжу і вучэнні4

У ААН прагаласавалі за стварэнне палесцінскай дзяржавы17

У Беларусі расце запазычанасць насельніцтва па банкаўскіх крэдытах

У Расіі рэзка вырас попыт на беларускія пеністыя віны1

У Гомелі на Дзень горада тысяча чалавек станчылі пад песню «Касіў Ясь канюшыну» ВІДЭА4

У тыктоку завірусіўся «кідок кобры» ў Беларусі ВІДЭА

Пасля атакі ўкраінскіх беспілотнікаў загарэўся Новаўфімскі НПЗ у Башкартастане2

У Літве пакуль што не зафіксавалі ніякіх правакацый у сувязі з вучэннямі «Захад-2025»

Польскае выданне назвала Церцеля архітэктарам спецаперацыі, якая разгортваецца паралельна з вучэннямі «Захад»69

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іллю Дубскага прымусілі самастойна выдаліць татуіроўку з Пагоняй у калоніі

Іллю Дубскага прымусілі самастойна выдаліць татуіроўку з Пагоняй у калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць