Свет88

Навальны: Не здзіўлюся, калі Расія праз падстаўную кантору «Газпрома» фінансуе «Шарлі Эбдо»

«Дзіўную рэч ўбачыў у твітары. Я і раней падазраваў, што «Шарлі Эбдо» даўно стаў расійскім нацыянальным СМІ, а не французскім.

Вядома, пасля расстрэлу журналістаў яны набылі сусветную вядомасць, але заходзіць туды рэгулярна і глядзець гэтыя пякельныя карцінкі (вось тут сапраўды дарэчы сказаць «я лепш намалюю»), званыя карыкатурамі, хто будзе?» — піша расійскі апазіцыйны палітык Аляксей Навальны ў сваім блогу.

alexa.com

«На першым месцы, з вялізным адрывам, па колькасці наведвальнікаў — Расія. З Францыі ў 2,5 разы менш.

І цэлы ж двіжняк тут: у зомба-скрыні асуджаюць Шарлі Эбдо, Кадыраў піша пра Шарлі Эбдо, дэпутаты заяўляюць пра Шарлі Эбдо, ненармальная сенатарка з авіяносцам на галаве «малюе» карцінку ў адказ Шарлі Эбдо. Проста «вайна цывілізацый» выводзіцца з «Шарлі Эбдо», прычым не абстрактнага часопіса як знака свабоды слова, а канкрэтнай рэдакцыі, якая стаіць на пярэднім краі «атакі на Расію».

Гэта азначае проста жалезны факт: Шарлі Эбдо не цікавіць нікога ў свеце, амаль нікога ў Францыі, і толькі расійскія чыноўнікі днямі і начамі націскаюць на кнопку «абнавіць», у надзеі, што Расію зноў пакрыўдзілі і ёсць матэрыялы для заявы МЗС.

Я не здзіўлюся, калі Расія праз падстаўную кантору нейкага «Газпрома» фінансуе гэты «Шарлі Эбдо», каб ён Божа барані не закрыўся і не перастаў маляваць нешта, чаму можна на ток-шоў «Першага канала» абурацца.

Дзіўна, хто б мог падумаць, што ў 21 стагоддзі, у інфармацыйную эпоху можна так элементарна маніпуляваць грамадска-палітычнай думкай у велізарнай краіне, якая прэтэндуе на глабальнае лідарства.

А яшчэ дзіўна, наколькі цяперашні ўладны рэжым не жадае вырашаць рэальныя праблемы Расіі, што яны настолькі вартыя жалю нагоды раздзімаюць да нябёсаў, абы перавесці ўсё ў «міжнародны парадак». Прычына зразумелая: ЖКГ і дрэнныя дарогі — яны страшней за любы ІДзІЛ».

Каментары8

Цяпер чытаюць

Каля 19 тысяч камер плануюць усталяваць каля мінскіх пад'ездаў. Гэта амаль у 10 разоў больш, чым цяпер3

Каля 19 тысяч камер плануюць усталяваць каля мінскіх пад'ездаў. Гэта амаль у 10 разоў больш, чым цяпер

Усе навіны →
Усе навіны

«Некаторым людзям варта зняць ружовыя акуляры». Лявончык — пра Мельнікаву, уцечку ў «Байхэлп», белыя паліто і грошы на 1300 палітвязняў18

Выключэнне Dana Holdings з санкцыйнага спісу ЗША не звязанае з «мірнымі перамовамі»

Прызналі «экстрэмісцкімі» сайт і сацсеткі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта12

У Польшчы пачалі дэпартаваць затрыманых на канцэрце Макса Каржа11

У Расіі аб'явілі «замежным агентам» праўладнага палітолага Маркава4

Затрымалі дзяўчыну, якая доўгі час сталкерыла Аляксандра Рыбака13

У Мінску за «здраду дзяржаве» на 9 гадоў асудзілі 60-гадовага праграміста5

Украіна нанесла ўдар па базе расійскіх дронаў у Крыме1

Вакансія ў «Нашай Ніве»: мантажор тыктокаў 6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каля 19 тысяч камер плануюць усталяваць каля мінскіх пад'ездаў. Гэта амаль у 10 разоў больш, чым цяпер3

Каля 19 тысяч камер плануюць усталяваць каля мінскіх пад'ездаў. Гэта амаль у 10 разоў больш, чым цяпер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць