Меркаванні22

Пазьняк павіншаваў беларусаў з Днём Волі

«Надыходзіць час — і абваліцца разам з гэбоўскай уладай у Расеі антыбеларускі рэжым у Рэспубліцы Беларусь. Ідэалы БНР, за якія мы змагаемся, — вернуцца; адродзіцца сапраўдная незалежная і дэмакратычная Беларусь на грунце нашага гістарычнага Вялікага Літоўскага Княства.»

Дарагія землякі‑беларусы, паважаныя фронтаўцы, адраджэнцы! Віншую Вас зь вялікім нацыянальным сьвятам — Днём Незалежнасьці! Сёлета спаўняецца 90 гадоў з таго часу, калі 25 сакавіка 1918 года Рада Беларускай Народнай Рэспублікі аб’явіла пра дзяржаўную незалежнасьць Беларусі. Наша незалежнасьць тады праіснавала, аднак, вельмі кароткі час, і ў сьнежні 1918 года Беларусь зноў была акупаваная бальшавіцкай ардой савецкай Расеі. Бальшавікі (у піку БНР) стварылі на акупаванай тэрыторыі буфэрную фіктыўную краіну — Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку Беларусь (ССРБ) і, выкарыстаўшы тут сваю ўладу, пачалі вынішчаць усё беларускае. За 73 гады панаваньня савецкай акупацыйнай машыны расейскі камунізм зьнішчыў на Беларусі каля 2‑х мільёнаў людзей, сотні тысячаў беларусаў вывезлі і згнаілі ў сібірскіх лягерах сьмерці. Масква адабрала зямлю ў беларускіх сялянаў і ператварыла іх ў калгасных нявольнікаў, зьнішчыла, вырвала з коранем з зямлі беларускага працавітага чалавека, расстраляла пісьменьнікаў, вучоных, нанесла сьмяртэльную шкоду нацыі.

Расейскі камунізм, які панаваў на Беларусі як форма рускага імпэрыялізму, імкнуўся праз русіфікацыю, праз вынішчэньне беларускай мовы, ліквідацыю беларускай школы і адукацыі на беларускай мове, праз разбурэньне беларускай культуры, ліквідацыю рэлігіі, фальсіфікацыю гісторыі, праз дэмаграфічныя маніпуляцыі і каляніяльную эканоміку зьнішчыць беларускую нацыю, перарабіць беларусаў на рускамоўны «савецкі народ».

Злачынствы, якія на працягу 73 гадоў чынілі на Беларусі расейскія камуністы, ёсьць злачынствы супраць чалавецтва. Спраўцы злачынстваў і іх камуністычныя прадаўжальнікі (якія цяпер мімікрыруюць пад «апазыцыю») падлягаюць суду, абавязковаму і справядліваму пакараньню.

Панаваньне рускага камунізму і каляніяльная палітыка на Беларусі некаторым людзям здавалася бясконцай. Але настаў час і бальшавіцкі »райх» рассыпаўся, як піраміда з гліняных гаршкоў. Беларусы‑адраджэнцы, аб’яднаныя ў Беларускі Народны Фронт, і дзейныя дэпутаты БНФ у парляманце зноў ўзьнялі над Бацькаўшчынай сьвяты Беларускі Бел‑Чырвона‑Белы Сьцяг свабоды і незалежнасьці. Незалежнасьць Беларусі была вернута 25 жніўня 1991 года пасьля правалу камуністычнага путчу ў Маскве і ў выніку рашучага змаганьня дэпутатскай Aпазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце шляхам наданьня статусу канстытуцыйнага закону Дэклярацыі аб Суверэнітэце Беларусі (таксама падрыхтаванай і адваяванай дэпутатамі Народнага Фронту). Перад нашай краінай тады былі пэрспэктывы дэмакратыі і вольнага разьвіцьця. 25 жніўня 1991 года, гэтак жа , як і 25 сакавіка 1918 года ёсьць вялікія даты нашай нацыянальнай гісторыі.

Аднак сілы былі няроўныя. Нацыя яшчэ не паправілася, не скансалідавалася духоўна, не аднавілася цалкам ад савецкага вынішчэньня, і акупацыя вярнулася ў вобразе прамаскоўскага рэжыму як рэстаўрацыя савецкай улады на Беларусі.

Але й гэтаму рэжыму ўжо засталося нядоўга існаваць. Надыходзіць час — і абваліцца разам з гэбоўскай уладай у Расеі антыбеларускі рэжым у Рэспубліцы Беларусь. Ідэалы БНР, за якія мы змагаемся, — вернуцца; адродзіцца сапраўдная незалежная і дэмакратычная Беларусь на грунце нашага гістарычнага Вялікага Літоўскага Княства. І ніхто ўжо не паверне гісторыю ўстыч.

Сьвяткуйма ж нашае выдатнае сьвята, наш вялікі юбілей і набліжайма сьветлы час вольнай Беларусі!

Зянон Пазьняк
25 сакавіка 2008 г.

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Забралі яго. Не кінеш жа, усё ж такі наш чалавек». Лукашэнка выказаўся пра Статкевіча15

«Забралі яго. Не кінеш жа, усё ж такі наш чалавек». Лукашэнка выказаўся пра Статкевіча

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына з «кавуновага батальёна» Лукашэнкі атрымала ў Рыме прапанову рукі і сэрца. Хто ж жаніх?39

«Паліто за заробак?» Агляд асартыменту і цэн у краме «Элема» здзівіў беларусаў5

Пракуратура будзе патрабаваць смяротнага пакарання для забойцы Чарлі Кірка. Новыя падрабязнасці затрымання6

Што з выездам з Беларусі раніцай у сераду?

«Жыццё зайграла новымі фарбамі». У Гомелі ўзяла шлюб незвычайная пара: жаніху — 91 год, а нявесце — 722

Архітэктар назваў тое, што зрабілі ў Нясвіжы, «карным упарадкаваннем»15

Экс-палітвязень Сяргей Спарыш: Самае складанае — камунікацыя з крымінальнікамі2

Зяленскі: Расія плануе дзве цяжкія наступальныя кампаніі, тры папярэднія — праваліліся2

Колькасць людзей на планеце пачне скарачацца значна раней, чым вы думаеце21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Забралі яго. Не кінеш жа, усё ж такі наш чалавек». Лукашэнка выказаўся пра Статкевіча15

«Забралі яго. Не кінеш жа, усё ж такі наш чалавек». Лукашэнка выказаўся пра Статкевіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць