Меркаванні2020

Андруша з табакеркі, або Хто расстрэльваў Курапаты

Фота Сяргея Гудзіліна.

Мне дык наагул усё роўна — левы ты ці правы. Галоўнае, як той казаў, «тонкі густ і разнастайнасьць думак». Адно што засмучае – чамусьці кожнаму беларускаму камуністу абавязкова трэба лізгануць таварыша Сталіна асабіста і ўвесь без выключэньня савецкі лад у прынцыпе. Бяз гэтага, бадай, немагчымы самы абрад ініцыяцыі. Вы, лібэралы, маўляў, са сваімі падручнікамі гуляйцеся, а ў нас, кансэрватараў, свае: Ленін, Сталін, вялікі Савецкі Саюз.

Сьвежы артыкул літаратара Андрушы Лазуткіна «Хто расстрэльваў Курапаты: НКВД ці СС (да 137-годзьдзя Сталіна)» наводзіць на сумныя высновы: ні чорта ў гэтым сьвеце не зьмяняецца: усё тыя ж пасажы — лексычна і сынтаксычна, усё тыя ж партрэты на сьцяне. І тыя ж усьмешачкі ў патрэбных месцах.

Артыкул як быццам прысьвечаны дэканструкцыі міта пра Курапаты. Па сутнасьці, гэта кампіляцыя фактаў, узятых дзеля пацьверджаньня аўтарскай гіпотэзы – месца масавых пахаваньняў ня мае ніякага дачыненьня да расстрэлаў 1930-х, а асноўная маса забітых – ахвяры нацыстаў.

Нарэзка цытатаў з газэт «Во славу Родины» і «Рэспубліка» спачатку бярэ пад сумнеў колькасьць ахвяраў (чвэрць мільёна, прапанаваная Пазьняком, зьмяншаецца ў дзесяць разоў, а тады і ў трыццаць), назву ўрочышча, потым даціроўку расстрэлаў і ўрэшце прыналежнасьць іх да сталінскіх. А згадка пра наяўнасьць ва ўрочышчы старога ціру пакліканая дэзавуяваць паказаньні мясцовых жыхароў аж да такой ступені, што й расстрэлаў ніякіх не было – салдацікі балаваліся.

У прынцыпе, калі б Лазуткін на гэтым спыніўся, я б яго зразумеў. Ну, вось так можна падаць цытатную сырную талерку. Вось такая гнуткая навука гісторыя. Узяў і ідэйна сьцёр міт пра сымбалічную магілу ўсіх закатаваных у эпоху індустрыялізацыі. Што не адмяняе…

Але вось якраз адмяняе:

«Апазыцыя штогод ладзіць гістэрыку на кожную чырвоную дату календара. Таму да дня нараджэньня Сталіна мы падрыхтавалі маленькі падарунак для нашых дарагіх сяброў».

«Клінтан усяляк выказваў С.Шушкевіч, В.Кебічу і З.Пазьняку спачуваньні з нагоды «сталінскіх рэпрэсій». Між тым, мармуровую лаўку, падораную Штатамі з барскага пляча, невядомыя ламалі і ўзрывалі 11 разоў – цяпер ад яе застаўся толькі шэры бэтонны кубік, а драўляныя крыжы рэгулярна валяць».

«Відавочнае жаданьне арганізатараў «праскочыць» нязручныя факты, зрабіць акцэнт на палітычнай кар’еры Пазьняка і дзейнасьці Народнага фронту, а заадно замазаць крывёю «бальшавіцкі рэжым». На выставе выкарыстоўвалася і наўпроставая фальсіфікацыя (альбо сафістыка, як заўгодна): «дошка гонару» з фатаграфіямі расстраляных; напрыклад, пісьменьніка Зарэцкага і іншых. Арганізатарамі меркавалася, што расстралялі іх у Курапатах; але нагадаем, што ніводная ахвяра так і не была апазнаная».

«КХП-БНФ пад вадзіцельствам Ю.Беленькага займаецца выключна крыжовымі паходамі на Курапаты; у кастрычніку гэтага году прайшла акцыя лідэраў апазыцыі са сьвечкамі каля будынку КДБ: Статкевіч, Някляеў і Лябедзька разважалі пра сталінскія ахвяры і «пакаяньне камуністаў». Праўда, у адносінах са спонсарамі гэта не асабліва дапамагло: уся троіца і дагэтуль сядзіць бяз грантаў».

Ня ведаю, ці перадае беларускі пераклад усёй пазнавальнасьці бездакорнага стылю, водару неўміручага «Славянскага набату» ці «Политического собеседника». Тройчы ўзятыя ў двукосьсе «сталінскія рэпрэсіі» выклікаюць асаблівае замілаваньне; нікому не ўдасца «замазаць крывёю «бальшавіцкі рэжым», гэта праўда, нікому. Партрэт зьнішчанага ў трыццаць сёмым Міхася Зарэцкага на «курапатаўскай» выставе – гэта толькі «дошка гонару», фальсыфікацыя альбо сафістыка (не ў ціры ж яго стралялі, сьмех і грэх). Дый «пакаяньня камуністаў» чакаць ня варта – за што прабачэньня прасіць, за што? Ну, і, канечне, «гранты». Малайчына, добра стаіш у пазыцыі «Зю» перад старэйшымі па званьні. Вазьмі з палічкі піражок.

Мне па-ранейшаму цікава, куды завядзе творчая дарожка Андрушу Лазуткіна, як і тады, калі я пісаў рэцэнзіі на ягоныя кнігі. Сумна аднак, што вечна паскоранае разьвіцьцё нашай літаратуры змушае 23-гадовых аўтараў ператварацца з «Сэліна без памфлетаў» у «Сэліна з памфлетамі» вельмі хутка – яшчэ да напісаньня «Падарожжа на ўскрай ночы». 

Хацелася б думаць, што гэта чарговы эпатажна высунуты сярэдні палец, мастацкі тролінг, каб ня пахла яно ўсё махровай, добра знаёмай кан’юнктурай.

Дый шкада, спазьнілася публікацыя — плянавалася да 137-годзьдзя Сталіна, а выйшла адразу пасьля дня чэкіста.

Каментары20

Цяпер чытаюць

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай7

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай

Усе навіны →
Усе навіны

Самую дарагую кватэру ў студзені прадалі ў доме, які часта блытаюць з офісным будынкам2

Нягледзячы на маразы, пад Мінскам збіраюць ураджай спелых клубніц2

На пажары ў Гродне, дзе загінулі тры чалавекі, яшчэ пяцярых уратавалі

Украінка са Славянска перапахавала мужа, каб яго магіла не апынулася пад акупацыяй5

На слуханнях КР Пракоп'еў высвятляў, чаму Ціханоўская села там, дзе села63

У Японіі папулярны фестываль адмянілі з-за наплыву турыстаў

Ганна Каралёва фінішавала ў лыжным скіятлоне на 34‑м месцы3

Зяленскі: Беларусь уцягваюць у вайну. Гэта будзе вялікая трагедыя37

У расійскай Уфе невядомы з нажом напаў у інтэрнаце на студэнтаў, параненыя шэсць чалавек1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай7

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць