Падобна на тое, што даўняе сяброўства спевака Джасціна Бібера і прадстаўніцы вядомай акцёрскай сям'і, мадэлькі Хэйлі Болдуін, перарасло ў нешта большае, піша «Contact Music».
У сваім Instagram 21-гадовы артыст выклаў фота, на якім горача цалуе ў вусны дачку Стывена Болдуіна.

@justinbieber
На іншым здымку парачка сядзіць побач на канапе. У Instagram 19-гадовай Болдуін таксама ёсць некалькі фота з спеваком.

@justinbieber
Як паведамляе выданне, Джасцін і Хэйлі цяпер разам адпачываюць на востраве Ангілья.
У інтэрв'ю ж некалькі месяцаў таму Болдуін назвала артыста «адным з яе найлепшых сяброў ва ўсім свеце».

@haileybaldwin
Нагадаем, зусім нядаўна Джасціну прыпісвалі раман з 36-гадовай Хлоей Кардаш'ян.
-
У Брытаніі доктар праводзіў аперацыю, выйшаў пазаймаўся сэксам з медсястрой, вярнуўся і ўсё дарабіў
-
Злоўленая на здрадзе ў часе канцэрта Coldplay топ-менеджарка кампаніі Astronomer разводзіцца з мужам
-
«Тайка пакрыўдзілася і ўвесь час пыталася: «Дык ты гей?» Як беларусы за мяжой хадзілі на спатканні з мясцовымі
Каментары