Эканоміка1717

Еўрапейскія гарады паводле якасці жыцця: Мінск усё яшчэ на 7-м месцы з канца

Numbeo — праект, які збірае звесткі пра розныя аспекты жыцця ў краінах свету. Сайт збірае дадзеныя пра краіны па 8 крытэрам. Гэта кошт жыцця, цэны на ўласнасць, узроўні загружанасці дарог, узровень злачыннасці, аховы здароўя, забруджвання навакольнага асяроддзя, якасць жыцця і кошт падарожжа. З прыходам новага года сайт абнавіў інфармацыю пра краіны. 

Узровень жыцця

У першай тройцы па ўзроўні жыцця знаходзяцца Цюрых (Швейцарыя), Эдынбург (Вялікабрытанія), Мюнхен (Германія). Мінск знаходзіцца на 48-м месцы, перад ім знаходзіцца Бухарэст (Румынія), а пасля Мінска — Рым. Кіеў знаходзіцца на 52-м, Масква — на апошнім.

Індэкс пакупніцкай здольнасці

Першую тройку ўзначальваюць Цюрых (Швейцарыя), Жэнева (Швейцарыя) і Мюнхен (Германія). Мінск знаходзіцца на 52-м месцы з 54-х. Перад Мінскам знаходзіцца Скоп'е (Македонія), пасля Кіеў. Масква знаходзіцца на 42-м месцы.

Індэкс бяспекі

Негледзячы на візуальна вялікую колькасць праваахоўнікаў, Мінск пакуль яшчэ не дацягвае да першай тройкі і знаходзіцца на 6-м месцы. Першую тройку ўзначальваюць Мюнхен (Германія), Цюрых (Швейцарыя) і Транхейм (Нарвегія). Перад Мінскам знаходзіцца Тымішаара (Румынія), пасля — Рэйк'явік (Ісландыя). Варшава на 9-м, Кіеў на 34-м, Масква на 39-м. На апошнім месцы Турын (Італія).

Індэкс аховы здароўя

Мінск знаходзіцца на 38-м месцы. Яго абагнала Варшава, за Мінскам знаходзіцца Санкт-Пецярбург (Расія). Першыя тры месцы — Мюнхен (Германія), Транхейм (Нарвегія) і Вена (Аўстрыя). На апошнім месцы знаходзіцца Дублін (Ірландыя). Масква і Кіеў падзялілі 44 і 45 месцы. Вільня знаходзіцца на 24 месцы.

Індэкс спажывецкіх цэн

Самы высокі індэкс у Цюрыха (Швейцарыя), за ім ідзе Жэнева (Швейцарыя) і Транхейм (Нарвегія). Мінск заняў 40 месца з 54-х, Варшава знаходзіцца перад, пасля — Гданьск (Польша). Кіеў знаходзіцца на 53-м, Масква на 34-м.

Cуадносіны кошту нерухомасці да даходаў

Самы высокі індэкс у Вялікабрытаніі. Пасля туды ўваходзіць Кіеў і Масква. Мінск знаходзіцца на 4-м месцы. Вільня на 14-м, Варшава на 19-м. Апошняе месца займае Рэйк'явік (Ісландыя). 

Таксама на сайце праекта можна параўнаць індэксы аўтамабільнага трафіку, забруджвання і клімату.

Каментары17

Цяпер чытаюць

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі18

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Усе навіны →
Усе навіны

Павел Севярынец расказаў, як яго ў турме паставілі на экстрэмісцкі ўлік3

Усё больш расіян задумваюцца аб пераездзе ў Беларусь36

Былога памежніка і кіроўцу «Трансгаза» з Новалукомля асудзілі за палітыку1

Алесь Бяляцкі: Сітуацыя ў Беларусі цяпер самая трагічная і крытычная9

Мінская пенсіянерка заплаціла выкуп за «арабскага мільянера». Ён развёў яе двойчы3

У алімпійскай чэмпіёнкі Ганны Гуськовай перад Алімпіядай памерла мама1

15‑гадовы акцёр з Гродна з надрывам зачытаў «Гой ты, Русь моя, родная». І справядліва адхапіў ад беларусаў41

Хірург-афтальмолаг расказаў пра першыя сімптомы катаракты3

Забіла мужа і напісала дзіцячую кнігу, каб перажыць гора. Як выкрылі пісьменніцу8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі18

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць