Аўто11

Ferrari 1957 года прададзены з аўкцыёну ў Парыжы за $31,4 млн

Ferrari 335S Spider Scaglietti 1957 года выпуску прададзены з аўкцыёну ў Парыжы амаль за $31,4 млн, паведамляюць інфармагенцтвы.

artcurial.com

Спорткар, паводле прагнозаў экспертаў, абяцаў стаць самым дарагім з прададзеных за ўвесь час рэтрамабіляў. Аднак цана на яго не абышла пастаўлены раней рэкорд: Ferrari 250 GTO Berlinetta быў прададзены ў 2014 годзе за $38,1 млн.

Мадэль Ferrari 335S Spider Scaglietti выпускаў італьянскі аўтаканцэрн з 1957 па 1958 год. Прададзены спорткар удзельнічаў у папулярных гонках на цягавітасць «Міле Мілья», «24 гадзіны Ле-Мана» і «12 гадзін Себрынга». За яго рулём выступалі знакамітыя гоншчыкі свайго часу, у прыватнасці першы брытанскі чэмпіён «Формулы-1» Джон Майкл Хотарн, Сцірлінг Мос, Пітэр Колінз і іншыя.

Пасля таго як спорткар перастаў удзельнічаць у гонках, яго купіў архітэктар з Пенсільваніі. У 1970-м машыну набыў французскі калекцыянер П'ер Бардзінон. Бардзінон памёр у 2012 годзе, але аўто было прададзена ад яго імя.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Памёр 50-гадовы спецназавец Буцько. Ён быў удзельнікам выкрадання і забойства Захаранкі і Ганчара16

Памёр 50-гадовы спецназавец Буцько. Ён быў удзельнікам выкрадання і забойства Захаранкі і Ганчара

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская сустрэнецца з міністрамі замежных спраў ЕС6

Жонка Бруса Уіліса расказала пра самы цяжкі выбар пасля дыягназу мужа7

Поўзаў на каленях у смецці. Мужчына перарыў звалку, каб знайсці пярсцёнкі жонкі2

Зумеры, альфа, міленіялы — хто гэта такія? Тлумачым4

У Трампа збіраюцца ўрэгуляваць расійска-ўкраінскі канфлікт да канца года 1

Пад Магілёвам заўважылі павука пагрозліва-яркага віду. Ці варта ад яго хавацца?5

Трамп пра Расію і Украіну: Няважна, што яны гавораць. Усе займаюцца пазёрствам9

Вудзі Ален: Развязаная Пуціным вайна жахлівая, але гэта не падстава спыняць творчыя дыскусіі3

Кейс Котава зноў актуалізаваў пытанне, куды небяспечна ехаць беларусам, якія асцерагаюцца пераследу3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр 50-гадовы спецназавец Буцько. Ён быў удзельнікам выкрадання і забойства Захаранкі і Ганчара16

Памёр 50-гадовы спецназавец Буцько. Ён быў удзельнікам выкрадання і забойства Захаранкі і Ганчара

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць