Грамадства

Кірмаш «Народная марка Беларусі» пройдзе 13 лютага ў Мінску

У Мінску 13 лютага на тэрыторыі Верхняга горада адбудзецца рэспубліканская акцыя «Беларусь, я люблю цябе» з арганізацыяй кірмашу спажывецкіх тавараў «Народная марка Беларусі». Пра гэта паведаміла прэс-сакратар галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама Анастасія Прымака.

Наведнікам мерапрыемства будзе прапанаваная прадукцыя вядучых беларускіх вытворцаў харчовай і лёгкай прамысловасці.

Свае фірмовыя вырабы прадставяць «Камунарка», «Санта Брэмар», «Аршанскі мясакансервавы камбінат», «Быхаўскі кансервава-агароднінасушыльны завод», «Камака», «Анега». Будуць арганізаваныя дэгустацыя прадукцыі, прэзентацыя новых яе відаў і іншыя рэкламныя мерапрыемствы.

Шырокі асартымент швейных, трыкатажных, галантарэйных тавараў, абутку прапануюць вядомыя айчынныя вытворцы, такія як «Элема», «Купалінка», «Славянка», «Галантэя», «Смілавіцкая валюшна-лямцавая фабрыка», «Марка», «БВБА», «Палессе» і іншыя.

На пляцоўцы «Смачна есцi…» госці кірмашу змогуць адпачыць, пакаштаваць бліны з разнастайнымі начынкамі, дранікі, шашлык, прысмакі, стравы традыцыйнай беларускай кухні і многае іншае.

Анастасія Прымака таксама інфармавала, што 13 і 14 лютага на пляцоўцы каля Лядовага Палаца спорту (вул. Прытыцкага, 27) адбудуцца рыбныя кірмашы. Рыбгасы Беларусі па цане вытворцы прапануюць пакупнікам шырокі асартымент жывой сажалкавай і перапрацаванай рыбы. У продажы будуць карп, карась, таўсталобік, белы амур, шчупак, фарэль, сом, асятровыя, а таксама марынаваная, марожаная, вэнджаная, вяленая рыбная прадукцыя. На кірмашах можна будзе не толькі купіць рыбу і рыбную прадукцыю, але і паспрабаваць гарачую духмяную юшку. Рэжым працы — c 9.00 да 16.00.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пяць пытанняў, якія застаюцца пасля смерці экс-выкладчыка БНТУ Шчукіна, што ўцякаў ад міліцыі3

Пяць пытанняў, якія застаюцца пасля смерці экс-выкладчыка БНТУ Шчукіна, што ўцякаў ад міліцыі

Усе навіны →
Усе навіны

БНТУ: Выкладчык, які ўцякаў ад міліцыі, памёр ад сардэчнага прыступу51

Даляр на таргах апусціўся ніжэй за тры рублі1

Прапала жонка экс-хакеіста зборнай Іллі Казнадзея5

Як паступіць у Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт у 2025 годзе? Расказваем

У дворыку БНТУ памёр чалавек, які ўцякаў ад міліцыі2

«Усе пытаюцца, навошта гэтыя вяроўкі ў столі?» Мінчук купіў студыю і ператварыў яе ў чылаўт-зону2

Не выязджаў з Беларусі, а трапіў на роўмінг: як жыхар Брэстчыны страціў грошы на мабільнай сувязі

«Адчуў сябе калабком». 22-гадовы беларус збег з войска, пажыў на некалькіх кантынентах, але цяпер яму трэба грошы15

«Да нашай машыны ішла хутчэй за міліцыянтаў». Як у Мядзельскім раёне шукалі зніклую 74-гадовую жанчыну2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пяць пытанняў, якія застаюцца пасля смерці экс-выкладчыка БНТУ Шчукіна, што ўцякаў ад міліцыі3

Пяць пытанняў, якія застаюцца пасля смерці экс-выкладчыка БНТУ Шчукіна, што ўцякаў ад міліцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць