Грамадства22

Колькі каштуе пуцёўка ў беларускі санаторый — сума немалая

Профільныя службы ацанілі кошт адпачынку ў санаторыях краіны. Замеры праводзілі па стандартным аднапакаёвым нумары для двух кліентаў, піша Tochka.by.

Санаторый «Нарач». Здымак ілюстрацыйны. Фота: minsktourist.by

Пры ўказаных умовах сярэдні кошт склаў 127 рублёў за суткі. Мінімальная рэкамендаваная працягласць аздараўлення складае 12 дзён. Значыць, за ўсю пуцёўку трэба аддаць ад 1524 рублі. Сума прыведзеная без уліку росту попыту на летні перыяд.

Атрымаць зніжку можна пры раннім браніраванні. Тады кошт зніжаецца на 5—15%. А пры куплі гарачай пуцёўкі пацыент можа скарыстацца дадатковымі бясплатнымі працэдурамі.

«Некаторыя ўласнікі ведамстваў для сваіх работнікаў і іх дзяцей могуць даплачваць ад 15% да 90% ад кошту пуцёўкі. Значныя зніжкі прадастаўляюць у санаторыях ад Федэрацыі прафсаюзаў — кожнаму члену належыць зніжка ў памеры 25%», — падзяліўся намеснік дырэктара Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Аляксандр Цай.

Час браніраваць санаторыі на зіму

Актыўнае браніраванне на адпачынак у здраўніцах летам пачалося яшчэ ў снежні 2024-га. І ўжо ў красавіку ўзровень занятых месцаў дасягнуў 88—89%. На дадзены момант 95% пуцёвак раскуплена.

«Вядома, лепш загадзя планаваць адпачынак. Мы назіраем, што пасля кавідных гадоў глыбіня продажаў толькі павялічылася. У сярэднім, каб мець выбар па датах і нумары, браніраваць лепш за тры і больш месяцаў», — адзначыў Аляксандр Цай.

На гэты момант санаторыі ўжо вядуць запіс на аздараўленне ўсіх ахвотных аж да зімы.

Каментары2

  • прыбіральшчыца
    30.05.2025
    чыноўнікі, сілавікі, ідэолухі і прапагандоны могуць сабе дазволіць
  • Неяк брыдка
    30.05.2025
    прыбіральшчыца, хацелася б канечне адпачыць і падлячыцца ў санаторыі. Але ж і праўда - трапіш у атачэнне мянтоў, гэбістаў, чыноўнікаў, ідэолагаў і прапагандыстаў. Ды яшчэ грошы вялікія заплаціш за суседства з усёй гэтай навалаччу.

Цяпер чытаюць

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам15

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам

Усе навіны →
Усе навіны

«У жыцці кожнага бывае апатыя». Кацярыну Казнадзей знайшлі9

Дзіўную гарачую пляму на полі заўважылі пад Брэстам4

Бэнксі прэзентаваў новую працу, але не сказаў, дзе знаходзіцца1

Сёння пачынаецца суд над Нінай Багінскай7

Каб зняць прапагандысцкі кліп, прыдворны кампазітар Алейнік выцягнуў літаральна з-пад кропельніцы 86-гадовую бабулю11

У ДТЗ у Воранаўскім раёне загінула аднагадовае дзіця

Славакія вяртае ў Беларусь пасла11

Распрацаваны першы за 50 гадоў антыбіётык супраць смяротнай супербактэрыі

У Маладзечанскім раёне прадаюць лецішча з марскога кантэйнера

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам15

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць