Вайна55

Здымкі са спадарожнікаў сведчаць пра расійскія праблемы з папаўненнем запасаў вайсковай тэхнікі

Спадарожнікавыя здымкі засведчылі, што на складзе Омскага аўтабранятанкавага інстытута практычна скончыліся запасы вайсковай тэхнікі, заўважыў украінскі рэсурс Militarnyi.

У 2021 годзе на гэтай пляцоўцы захоўвалася каля 120 танкаў, 89 БТРаў, 41 БМП і 54 гарматы «Рапіра», але на здымках за красавік 2025 года бачна, што ўся гэтая тэхніка ўжо вывезена. Засталося толькі некалькі дзясяткаў грузавікоў і інжынерных машын.

Гэты інстытут — адзіная вышэйшая навучальная ўстанова ў Расіі, якая рыхтуе спецыялістаў у галіне рамонту і абслугоўвання бранятэхнікі. Тое, што тэхніку пачалі забіраць нават са складоў навучальных устаноў, сведчыць пра сур'ёзныя праблемы з запасамі ў расійскай арміі.

Тэхніка, што захоўвалася на базе Омскага автабранятанкавага інстытута. Фота: @hizzo_jay

Аналітыкі зафіксавалі, што тэмпы рамонту і вяртання танкаў у строй з 2022 па 2025 год значна знізіліся. Калі раней штогод раскансервоўвалі тысячы танкаў, то за апошні год толькі 342. Усё гэта сведчыць пра тое, што расіянам цяжка знаходзіць для рамонту тэхніку ў добрым стане, і заводы працуюць павольней.

Да пачатку 2025 года на асноўных базах заставалася толькі каля 3,5 тысячы танкаў, пры гэтым колькасць танкаў у рамонце на заводах пачала змяншацца.

Выпуск новых танкаў таксама вельмі нізкі — напрыклад, Т-90М вырабілі толькі 164 адзінкі за тры гады. Гэта недастаткова, каб пакрыць страты на вайне.

Каментары5

  • Сколько в Германии танков, клоуны змагарские?
    26.05.2025
    Рабочих
  • Андрусь
    26.05.2025
    Яшчэ адзін аргумент на карысць таго, што зараз самы час наваліцца ўсім светам і дабіць імперскую расію, вызваліўшы паняволеныя там народы і пазбавіўшы свет ад гэтай заўсёднай небяспекі.
  • Tiger
    28.05.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

«Паднябеннага збіваў былы начальнік калоніі». Вось што расказваюць пра палітвязня, які загінуў за кратамі ў 36 гадоў6

«Паднябеннага збіваў былы начальнік калоніі». Вось што расказваюць пра палітвязня, які загінуў за кратамі ў 36 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Складзены спіс трас, на якіх найчасцей адбываюцца ДТЗ з дзікімі жывёламі1

Латвія запатрабавала ад больш як 800 расіян пакінуць краіну — яны не здалі экзамен па латышскай мове37

Расійскага палітыка Ілью Яшына пазбавілі грамадзянства4

«Еўрапейцы, вучыцеся ва Украіны»13

36-гадовы палітвязень загінуў у Магілёўскай калоніі19

У Мінску абкатваць аплату ў грамадскім транспарце банкаўскай карткай будуць на папулярным маршруце1

У Магілёве косяць траву з цікавым крэатывам ВІДЭА3

Сёння Дзень беларускай вайсковай славы. Яе традыцыі працягваюць добраахвотнікі-каліноўцы14

Якія аўто з Еўропы часцей за ўсё прыганяюць беларусы ў 2025 годзе. Расказваюць эксперты6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Паднябеннага збіваў былы начальнік калоніі». Вось што расказваюць пра палітвязня, які загінуў за кратамі ў 36 гадоў6

«Паднябеннага збіваў былы начальнік калоніі». Вось што расказваюць пра палітвязня, які загінуў за кратамі ў 36 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць