Улада22

Хлопчыку зь вялікім сэрцам патрэбна дапамога

Колькі гадоў таму ў юнага жыхара Гомеля Антона Дабрасельскага была выяўлена невылечная хвароба — дылетацыйная кардыёміяпатыя. Гэта хвароба, пры якой сэрцавая цягліца ператвараецца ў злучальную тканку, сэрца хутка павялічваецца — і наступае сьмерць.

Паглядзеце, гэта Антон — яму трэба тэрмінова зрабіць апэрацыю па перасадцы сэрца.

Трансплянтацыю могуць зрабіць толькі ў Нямеччыне. Для гэтага трэба назьбіраць 100 тыс. эўра перадаплаты. Сама апэрацыя каштуе 250 тыс. эўра. Гэтая сума пакрывае 30‑дзённае мэдычнае абслугоўваньне пасьля апэрацыі. Яшчэ можа спатрэбіцца 250 тыс. эўра для імплянтацыі дапаможных прыстасаваньняў, якія могуць стаць неабходнымі для наступнай апэрацыі, то бок агулам трэба 500 тыс. эўра. Але для пачатку ўжо нестае толькі 50 тыс. У Гомелі ўжо назьбіралі 45 тыс. эўра.

Летась у лістападзе ў Менску яму зрабілі апэрацыю для спыненьня росту сэрца, якая каштавала бацькам 20 тыс. эўра. Яна мусіла падоўжыць жыцьцё хлопца на некалькі гадоў, за якія бацькі спадзяваліся назьбіраць патрэбную суму. Але надоечы ягоны стан пагоршаў. Дактары кажуць, што яму засталося колькі месяцаў. Часу катастрафічна нестае! Трэба дзейнічаць гуртам. Адным бацькам ня даць рады!

Сястра з мужам дае 5 тыс. эўра. Мы сям’ёй агулам 1 500 000 беларускіх рублёў. Бацькі Антона зьвярталіся ў прэзыдэнцкую дабрачынную арганізацыю і атрымалі адмову: сказалі, няма сродкаў. У Гомельскі чырвоны крыж — таксама адмовілі. Адным словам, як даходзіць да грошай… Зьбіраюся схадзіць у нашыя цэрквы ў Гомелі, можна плякат зрабіць зь вялікімі фатаграфіямі, як на сайце, і разьмясьціць ля брамаў цэркваў, прыхаджан жа шмат. Я думаю, зьбяром, для першага ўнёску ўжо 50 тыс. эўра толькі нестае :)

Тут галоўнае, каб чалавек, які хоча, каб хлопец жыў, ня проста выдаткаваў грошы, а яшчэ паведаміў сваім сябром, сваяком і знаёмцам. І патлумачыў, што гэта ня вутка, а сапраўднае гора простай сям’і. А дзяржава пакінула іх сам‑на‑сам з горам. Таму мы, простыя людзі, мусім разам ім дапамагчы.

Бацькі арганізавалі збор сродкаў на працы. Рассылаюць па сьпісе работнікаў лісты.

Хлопцу не патрэбная спагада, яму патрэбныя канкрэтныя дзеяньні. Неабходна, каб кожны, хто ведае пра гэтае няшчасьце, спытаў сябе: «Хто, калі ня я?» І вырашыў для сябе, што ён асабіста можа зрабіць, да каго можна зьвярнуцца, як можна дапамагчы гэтай сям’і?

Калі ласка, перашліце гэты ліст каму толькі мага!!!

Міла Берташ +375 29 626 04 99

Кантактны тэлефон бацькоў Антона — (029) 625-08-07.

***

Рахункі адкрыты ў філіяле №305 ААТ «АСБ Беларусбанк»

у г. Гомель, МФО151501663, УНП400048193
‑ у бел. рублях: транзітны рахунак № 3819382102987 на асабовы /рахунак 000000004.
‑ у замежнай валюце: транзітны рахунак № 3819382106417 (для ўсіх валют);
на дабрачынны рахунак у эўра № 9780000000003;
на дабрачынны рахунак у далярах ЗША № 8400000000031;
на дабрачынны рахунак у расейскіх рублях № 6430000000005.
Прызначэньне плацяжу «На Дабрасельскага Алега Валяр’янавіча для лячэньня Дабрасельскага Антона»

Каментары2

Цяпер чытаюць

Нейрасеткі робяць цуды з гістарычнай спадчынай Беларусі ШМАТ ФОТА7

Нейрасеткі робяць цуды з гістарычнай спадчынай Беларусі ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі з'явілася новае махлярства з дапамогай тэхналогіі NFC4

«Спынілася сэрца, знайшлі ля касцёла». Малады ксёндз раптоўна памёр у Гродзенскай вобласці3

На вучэннях «Захад-2025» адпрацоўвалі знішчэнне дыверсантаў2

На вучэннях «Захад» адпрацоўваюць напад на Польшчу і Літву пад выглядам абароны Калінінграда22

З панядзелка пахаладае, прыйдзе тыповая восень

Шмат сонца, еўрапейская архітэктура. Айцішніца расказала, чаму нізкія падаткі не ўтрымалі яе ў Сербіі4

Віленская «Дапамога» тэрмінова збірае вопратку, пасцелю, хатнія рэчы для вызваленых1

Нідэрланды, як і Ірландыя, Славенія і Іспанія, прыгразілі байкатаваць «Еўрабачанне-2026», калі ў ім будзе ўдзельнічаць Ізраіль3

Вызвалены філосаф Уладзімір Мацкевіч: Я пакуль не гатовы расказваць пра тое, што было на мяжы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Нейрасеткі робяць цуды з гістарычнай спадчынай Беларусі ШМАТ ФОТА7

Нейрасеткі робяць цуды з гістарычнай спадчынай Беларусі ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць